Зарапад Персеідаў, адзін з самых відовішчных метэорных патокаў года, дасягне свайго піку ў ноч з 12 на 13 жніўня.

У гэты час жыхары Беларусі, пры спрыяльных умовах надвор'я, змогуць убачыць да 100 метэораў у гадзіну.
Каб назіраць за падаючымі зоркамі, варта выбіраць цёмныя месцы далей ад гарадскога святла і накіроўваць позірк у бок сузор’я Персея, якое ўзнімаецца ў другой палове ночы. Найлепшы час для назіранняў — на досвітку 13 жніўня.
Сёлета бачнасць патоку крыху зменшыць яркае святло Месяца. Але самыя яркія метэоры, у тым ліку баліды, будуць добра бачныя нават на яго фоне.
Каб павысіць шанцы ўбачыць зарапад, станьце ў цень дрэва, будынка ці ўзвышша, каб схавацца ад прамога месячнага святла, і дайце вачам 15—20 хвілін прывыкнуць да цемры.
Каментары