Свет11

Тайланд і Камбоджа дамовіліся аб спыненні агню

Падчас перамоваў у Куала-Лумпуры Тайланд і Камбоджа пагадзіліся неадкладна і без дадатковых умоў спыніць агонь на 24 гадзіны. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Малайзіі Анвар Ібрагім. Ён таксама адзначыў, што ягоная краіна і іншыя дзяржавы АСЕАН гатовыя дапамагаць у назіранні за выкананнем перамір’я.

Злева направа: прэм’ер-міністр Камбоджы Хун Манет, прэм’ер-міністр Малайзіі Анвар Ібрагім, выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Тайланда Пхумтам Вечаячай. Фота: Mohd Rasfan/Pool Photo via AP

Паводле дамоўленасці, бакі адновяць прамыя кантакты паміж прэм’ер-міністрамі, а таксама кіраўнікамі знешнепалітычных і абаронных ведамстваў, і разам распрацуюць механізм кантролю за спыненнем агню.

У перамовах удзельнічалі выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Тайланда Пхумтам Вечаячай і прэм’ер-міністр Камбоджы Хун Манет. Таксама прысутнічалі паслы ЗША і Кітая ў Малайзіі.

Канфлікт паміж краінамі ўзнік 24 ліпеня з-за спрэчных тэрыторый вакол храмаў Прэахвіхеа і Та Моан Тхом. Хоць яшчэ ў 1962 годзе Міжнародны суд ААН прызнаў гэтыя землі часткай Камбоджы, Тайланд з гэтым не пагадзіўся.

Падчас апошняй эскалацыі загінулі 35 чалавек з абодвух бакоў, у тым ліку мірныя жыхары, а больш за 200 тысяч былі вымушаныя эвакуявацца.

Да канфлікту далучыўся прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ён паразмаўляў з лідарамі абедзвюх краін і запатрабаваў як мага хутчэй дамовіцца аб спыненні агню. Трамп нават прыгразіў увядзеннем высокіх (36%) пошлін, калі бакі не дасягнуць перамір’я. Камбоджа пагадзілася адразу, а Тайланд выказаў гатоўнасць пры ўмове пачатку дыялогу. Але ўжо праз некалькі гадзін пасля тых размоў абстрэлы аднавіліся.

У той жа час паведамлялася, што баявыя дзеянні, якія пачаліся на паўночнай мяжы, распаўсюдзіліся на поўдзень — у правінцыі Трат і Чантхабуры, недалёка ад курортнай Патаі і сталічнага Бангкока.

Каментары1

  • Барадзед
    28.07.2025
    И снова Трампу не дали Нобелевскую премию мира, а Бараку Обаме дали.

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць