Вядомае беларускае спартыўнае СМІ Tribuna.com запусціла новую глабальную футбольную платформу Football Xtra, якая даступная на шасці мовах: англійскай, іспанскай, нямецкай, французскай, італьянскай і арабскай.

Асноўныя асаблівасці гэтай платформы, якая ўключае міжнародны сайт і дадаткі Football Xtra:
- Яна аб’ядноўвае медыя, супольнасць футбольных фанатаў і сучасную статыстыку ў адным прадукце.
- Карыстальнікі могуць наладжваць сайт і дадатак пад свае футбольныя інтарэсы.
- Платформа дае падрабязную статыстыку больш як па 600 турнірах у 160 краінах, якая абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу. У ёй ёсць як інфармацыя пра гульнявыя паказчыкі, так і эканамічныя даныя — заробкі, трансферныя цэны і г.д.
- Таксама ёсць магчымасць весці карыстальніцкія блогі і мець зносіны — што робіць прагляд футбола больш інтэрактыўным, нават калі глядзіш яго па тэлевізары.
Кіраўнік і сузаснавальнік Tribuna.com Максім Беразінскі расказвае, што да 2020 года гэта медыя было самаакупным. Пасля ж бурных падзей у Беларусі і поўнамаштабнай вайны ва Украіне (дзе Tribuna.com таксама лідзіруе ў спартыўнай сферы), яны вырашылі не здавацца і шукаць новыя шляхі развіцця.
Паводле слоў Беразінскага, ідэі і праца каманды ўжо прыносяць плён у краінах Захаду — у Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, Італіі ды іншых. Пры гэтым пра беларускую аўдыторыю яны не забываюцца — працягваюць працу і нават дадалі беларускую мову.
Іншы сузаснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша падкрэслівае, што гэта спроба пераасэнсаваць саму сутнасць СМІ ў сучасных умовах, калі медыя сталі ўсе — ад футбольных клубаў да інстаграм-старонак фанатаў.
Акрамя гэтага, «Трыбуна» распрацавала 12 мабільных дадаткаў для прыхільнікаў вядучых клубаў свету — напрыклад, «Барселоны» ці «Ювентуса», якія таксама з’яўляюцца фанатскімі супольнасцямі.
Каментары
Предложите ему купить у него сайт за 100 - 200 тыс. долларов, он его вам не продаст за эту сумму и правильно сделает. Потому-что это нишевая курица, несущая золотые яйца.