Навука і тэхналогіі22

Кампаніі, якія спадзяваліся зэканоміць на ШІ, цяпер выдаткоўваюць значныя грошы на выпраўленні

Кампаніі, што імкнуліся скараціць выдаткі праз замену супрацоўнікаў генератыўным ШІ, сутыкнуліся з дадатковымі тратамі. Як паведамляе BBC, сёння з’явіўся асобны клас спецыялістаў — пісьменнікаў і праграмістаў, якія выпраўляюць памылкі, дапушчаныя штучным інтэлектам. І за сваю працу яны атрымліваюць добрыя грошы. Суразмоўцы выдання адзначаюць, што не баяцца страты працы праз распаўсюджванне ШІ. Наадварот — цяпер асноўная частка іх занятасці звязаная з «фіксам» недакладнасцяў, зробленых тэхналогіяй.

Выява: vecteezy.com

Многія кампаніі, якія вырашылі выкарыстаць генератыўны штучны інтэлект замест найму спецыялістаў, сутыкнуліся з непрадбачанымі выдаткамі: цяпер ім даводзіцца плаціць за выпраўленне памылак, што дапусцілі машыны. Як вынік, з’явіўся новы сегмент рынка — прафесіяналы, якія рэдактуюць тэксты і код, створаныя ШІ.

Сара Скiд з Арызоны, якая працуе менеджарам па маркетынгу, дадаткова зарабляе на выпраўленні тэкстаў, напісаных генератыўным ШІ. У траўні ёй давялося перарабіць увесь тэкст для сайта кампаніі з гасцінічнай сферы — замест цікавых і прадаючых фраз ШІ стварыў «занадта банальны» тэкст. За 20 гадзін працы яна атрымала $2000. Па словах Скiд, шмат хто з калег ужо зарабляе пераважна на тым, каб «прыбіраць за ШІ».

Падобныя праблемы з тэкстамі і кодам адзначаюць і іншыя. Сафі Уорнэр з Вялікабрытаніі, саўладальніца лічбавай маркетынгавай агенцыі, заўважыла, што кліенты, раней звярталіся за дапамогай па сайтах, цяпер часта выкарыстоўваюць ChatGPT. У выніку на сваіх сайтах яны ўсталёўваюць няякасны код, што можа выклікаць збоі і пагрозы бяспецы. Аднаму з яе кліентаў такая памылка каштавала трох дзён прастою бізнесу.

Па словах Уорнэр, яна ўсё часцей вымушаная не толькі выпраўляць памылкі, але і тлумачыць кліентам, што нават «бясплатныя» інструменты могуць абысціся дорага, калі не разумець іх межаў.

Прафесар Фэн Лі з бізнес-школы Bayes адзначае, што некаторыя фірмы занадта аптымістычна ставяцца да магчымасцяў ШІ, ігнаруючы яго абмежаванні. Гэта вядзе да нізкаякаснага кантэнту, збояў у сістэмах і рэпутацыйных страт. «Без чалавечага кантролю магчымыя сур'ёзныя наступствы», — падкрэслівае ён.

У Індыі капірайтар Кашыш Барат таксама перарабляе англамоўныя тэксты, створаныя AI, каб яны выглядалі больш «чалавечымі». Яна кажа, што кліенты прывыклі да хуткасці ШІ і чакаюць імгненных вынікаў, але «якаснае рэдагаванне патрабуе часу і мыслення, а не проста кампіляцыі дадзеных».

«ШІ ўяўляецца хуткім і недарагім рашэннем, але ён рэдка ўлічвае ўнікальную індывідуальнасць брэнда, мэтавыя дэмаграфічныя групы або тое, што дызайн павінен працаваць на канверсію. Ён папросту не можа замяніць каштоўную чалавечую экспертызу і кантэкст галіны», — гаворыць Уорнер.

Каментары2

  • мясцовы2
    13.07.2025
    Пакуль ёсць Індыя на IT рынку, то ніякі супер-дупер круты і якасны штучка-інтэлект не зробіць працу танней.
  • ХВ
    13.07.2025
    Безграмотность на планете зашкаливает. Людей образовать и просветить не могут, но рассчитывают на какой-то "искусственный интеллект". Лет через двадцать те, кто доживет, будут очень разочарованы.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць