Надвор'е55

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?

Дакладнасць прагнозу надвор'я на трое сутак — 96%. А далей?

Дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Сяргей Лысенка расказаў на АНТ, што дакладнасць беларускіх прагнозаў надвор'я з гадамі павялічваецца.

«Для параўнання, калі мы возьмем кароткатэрміновыя прагнозы — прагнозы на трое сутак, — то ў 1990-х гадах апраўданасць такіх прагнозаў была 90%. Цяпер мы маем ужо апраўданасць на ўзроўні 96%. Наш Белгідрамет дае цяпер кароткатэрміновыя прагнозы на сусветным ўзроўні.

А вось далей ужо апраўданасць хутка падае. Дапусцім, на 10 сутак апраўданасць — усяго 50%. Таму, калі хтосьці заяўляе на асобных сайтах, якое надвор'е будзе праз месяц, праз два — гэта не больш чым спекуляцыя».

Але сучасныя мадэлі дагэтуль неідэальныя, калі размова пра прагноз экстрэмальных, небяспечных з'яў надвор'я.

«Рэч у тым, што гэтыя з'явы досыць дробнамаштабныя, і, каб іх улічыць мадэлямі, трэба звышвысокую магутнасць, то бок меншую за 100 метраў. Нават у ЗША, у якіх часта ўзнікае тарнада, своечасовасць прагназавання такога роду з'явы складае ўсяго 20 хвілін. То бок, гэта досыць складаная задача».

Але, адзначае Лысенка, яго інстытут цяпер дапрацоўвае тэхналогіі сярэднетэрміновага прагназавання. Праз год-два беларускія метэаролагі спадзяюцца даваць прагноз надвор'я з дэталёвасцю па кожнай гадзіне на перыяд да 10 сутак. 

Што да сёлетняга надвор'я, то такая сітуацыя — прахалодны травень, не вельмі цёплы чэрвень і падвышаная колькасць ападкаў — сустракаецца ў Беларусі прыкладна раз у 10 гадоў. Аналагічнае надвор'е было апошні раз дзесьці ў 2009 годзе.

«Ападкі сталі больш інтэнсіўнымі на 20-30%, а працягласць выпадзення ападкаў скарацілася прыкладна на такую ж велічыню. Гэта значыць ападкаў больш не стала, але яны сталі больш інтэнсіўнымі і выпадаюць за больш кароткі час», — патлумачыў Лысенка.

Каментары5

  • Смургонец
    12.07.2025
    Беларускія метэаролагі спасылаюцца на не беларускія мадэлі прагназавання. Разлік па мадэлях праводзіцца на супер кампутарах з выкарыстаннем базы звестак назіранняў на ўсёй планеце. Відавочна ўсё гэта робіцца не ў Белгідрамеце. Ці я памыляюся?
  • Барадзед
    12.07.2025
    Дождь будет по ходу, я так смотрю. Магчыма дождж, магчыма навальнiцы.
  • .
    13.07.2025
    "Магутнасць" ("мощность") таксама не пераклад.

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць