Грамадства11

Польшча збіраецца даць праязному дакументу статус афіцыйнага пасведчання асобы

Таксама застаюцца планы па павелічэнні яго тэрміну дзеяння.

Варшава

Павел Латушка і заснавальніца ініцыятывы «Партызанка» Ганна Маціеўская правялі сустрэчу з кіраўніком польскага Упраўлення па справах замежнікаў Томашам Цытрыновічам.

Што абмяркоўвалася?

Польскі праязны дакумент

Рыхтуецца праект змен у заканадаўства, якія нададуць польскаму праязному дакументу афіцыйны статус пасведчання асобы. Таксама застаюцца планы па павелічэнні яго тэрміну дзеяння.

Змяншэнне чэргаў чакання ВНЖ

Польшча працягвае працу па ўвядзенні новых электронных сістэмаў, якія павінны значна скараціць тэрміны чакання і чэргі ў ваяводскіх упраўленнях. Перадусім гэта будзе датычыць эканамічных дазволаў на жыхарства — па працы, бізнэсе, уз’яднанні з сям’ёй, навучанні.

Запыты на экстрадыцыю ў Беларусь

Падчас сустрэчы было ўзнята пытанне экстрадыцыйных запытаў з боку беларускіх уладаў. Ганна Маціеўская падзялілася сваім практычным досведам вядзення падобных спраў у Польшчы і агучыла канкрэтныя рэкамендацыі, у прыватнасці — па ўдасканаленні дзеянняў з боку польскіх праваахоўнікаў.

Цытрыновіч паабяцаў накіраваць інфармацыйныя матэрыялы ва ўсе структуры, якіх гэта датычыць, каб падвысіць інфармаванасць супрацоўнікаў і забяспечыць карэктнае рэагаванне ў сітуацыях, калі прыходзіць запыт з Беларусі.

Каментары1

  • Робім свае
    05.07.2025
    Беларусам ужо неактуальна: нам Франак Вячорка афармляе Пашпарты Новай Беларусі. Раней трэба было варушыцца!

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць