Грамадства1010

Нападніку на Латушку прысудзілі 1400 еўра штрафу і дэпартацыю

Гісторык Яўген Казанцаў вяртаецца ў Беларусь.

Яўген Казанцаў

Гісторыку Яўгену Казанцаву, які напаў на Паўла Латушку ў Варшаве, прысудзілі штраф у памеры 6000 злотых (больш за 1400 еўра) і дэпартацыю, паведамляе Reform.news.

Нагадаем, пракуратура Варшавы расследавала напад на палітыка Паўла Латушку. Інцыдэнт адбыўся 2 ліпеня 2025 года падчас лекцыі з нагоды 35-годдзя Усходнееўрапейскага інстытута пры Варшаўскім універсітэце.

Па дадзеных пракуратуры, падчас публічнага выступу ў Паўла Латушку быў кінуты смеццевы бак з змесцівам. Акрамя таго, нападнік выкрыкваў у адрас палітыка абразлівыя словы: «здраднік», «ганьба», «забойца», сцвярджаючы, што Латушка нібыта «хацеў спаліць усю апазіцыю».

Вінаватым у інцыдэнце аказаўся грамадзянін Беларусі, студэнт Варшаўскага ўніверсітэта па імені Яўген Казанцаў. Як вызначыла следства, яго дзеянні кваліфікаваныя па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Польшчы — паклёп (арт. 212 §1) і замах на недатыкальнасць асобы (арт. 217 §1), паведамляе прэс-служба акруговай пракуратуры Варшавы.

Ужо на наступны дзень, 3 ліпеня, маладому чалавеку былі афіцыйна прад'яўлены абвінавачванні. На допыце ў якасці падазраванага ён прызнаў сваю віну, раскаяўся і патлумачыў, што дзейнічаў у стане афекту. Паводле яго слоў, учынак быў неабдуманым. Казанцаў таксама прынёс публічныя прабачэнні за тое, што здарылася.

Падазраваны добраахвотна пагадзіўся на прызначанае пакаранне — штраф у памеры 150 дзённых ставак па 40 злотых кожная, а таксама аплату судовых выдаткаў.

Акрамя крымінальнага пераследу, пракуратура прыняла рашэнне аб дэпартацыі студэнта. У адпаведнасці з законам аб замежніках, у дачыненні да Казанцава пададзены афіцыйны запыт у Варшаўскую Памежную службу аб прымусовым вяртанні яго на радзіму.

Як адзначыў прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы, пракурор Пётр Антоній Скіба, справа набыла дзяржаўнае значэнне з-за характару і месца здзяйснення злачынства. Парушэнне адбылося ў публічным універсітэце падчас афіцыйнага мерапрыемства, што пагоршыла ацэнку дзеянняў нападніка.

Адразу пасля нападу Казанцаў распавёў журналісту Reform.news пра свае матывы. Мужчына прызнаўся, што ў яго скончылася віза, што «выгарэў» і не змог абараніць навуковую працу. Паводле яго версіі, напад на Латушку дазволіць яму свабодна вярнуцца ў Беларусь.

Выклікаюць недавер словы Казанцава аб «неабдуманасці» ўчынку. За некалькі дзён да інцыдэнту, 29 чэрвеня, ён паспрабаваў сарваць выступленне яшчэ аднаго беларускага палітыка Зянона Пазняка. У той раз Казанцаў выкрыкнуў «Ганьба!» і тут жа збег.

Каментары10

  • Беларус
    05.07.2025
    Нейкія казачныя людзі. Гэта відавочна замах, а выканаўца - 200% лукашысцкі казачок.

    Дзіўна. І чаму гэта ў ЕЗ няма абменага фонду лукашыстаў, каб мяняць іх на палітвязьняў, на таго ж Пачобута? Забойцу шакуту, якога зачымсьці адпусьціла Малдова, можна было б на шмат каго абмяняць. Мо гэта з-за таго, што іх адпускаюць а не арыштоўваюць? - Ну не. Гэта занадта простае тлумачэньне. Трэба сабраць пару адмысловых самітаў ды абмяркаваць праблему пару гадоў, потым сфармаваць камісію - мо тады і атрымаецца даведацца сапраўдную прычыну... але ж усёй праўды мы ніколі не даведаемся...

    Ішоў пяты год акупацыі Беларусі і 11-ы выйны ва Ўкраіне.
  • Amatar
    05.07.2025
    Ну вось і дабіўся чаго хацеў. Славы і дэпартацыі, хай спердаляе, нам тут такія "белоруссы" не патрэбныя.
  • Огонек
    05.07.2025
    Беларус, да потому что не нужен этот неудачник никому в рб. Явно просто пообещали, что просто не посадят после возвращения

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць