Каментары да артыкула

Нападніку на Латушку прысудзілі 1400 еўра штрафу і дэпартацыю

  • Огонек
    05.07.2025
    Ну как бы очевидно, что товарища бел спецслужбы завербовали. Не стоило полякам просто так этого неудачника отпускать
  • Беларус
    05.07.2025
    Нейкія казачныя людзі. Гэта відавочна замах, а выканаўца - 200% лукашысцкі казачок.

    Дзіўна. І чаму гэта ў ЕЗ няма абменага фонду лукашыстаў, каб мяняць іх на палітвязьняў, на таго ж Пачобута? Забойцу шакуту, якога зачымсьці адпусьціла Малдова, можна было б на шмат каго абмяняць. Мо гэта з-за таго, што іх адпускаюць а не арыштоўваюць? - Ну не. Гэта занадта простае тлумачэньне. Трэба сабраць пару адмысловых самітаў ды абмяркаваць праблему пару гадоў, потым сфармаваць камісію - мо тады і атрымаецца даведацца сапраўдную прычыну... але ж усёй праўды мы ніколі не даведаемся...

    Ішоў пяты год акупацыі Беларусі і 11-ы выйны ва Ўкраіне.
  • Огонек
    05.07.2025
    Беларус, да потому что не нужен этот неудачник никому в рб. Явно просто пообещали, что просто не посадят после возвращения
  • Алесь
    05.07.2025
    Беларус, Па першае, захад не займаецца захопам закладнікаў. Увогуле. Бо гэта разбурае галоўны падмурак заходняй дэмакратыі - свабоду асобы.

    А па другое, Лукашэнка - гэта не Пуцін. Расейская і беларуская дыктатуры моцна адрозніваюцца.

    Пуцін, які выйшаў з КДБ, цэніць асабістую адданасць і асабістыя мінулыя паслугі. Пасля Сталіна КДБ СССР ператварыўся ў нейкі ордэн кшталту СС з уласнай карпаратыўнай еднасцю. Таму і забойцу-ФСБшніка Красікава Пуцін выцягваў, ня гледзячы ні на што. Таму пасля таго, калі ў Азербайджане затрымалі ФСБшнікаў са Спутніка, ён зрабіў недапушчальнае ва ўзаемных стасунках дыктатараў - наехаў на асабістыя актывы сям'і Аліевых у Расеі. Заўважце, што тый адразу ж даў заднюю, ператварыўшы рэпрэсіі ў папулісцкую атаку супраць расейскай культуры і расейскіх рэлакантаў-айцішнікаў.

    Лукашэнка - гэта былы вертухай са сталінскім мірапоглядам. Дарэчы, Сталін і сам былы крымінальнік. Фантастычная гісторыя пра супакойванне бунта урак у часы СССР нібыта маладым дэпутатам Лукашэнкам, які ніякім дэпутатам тады яшчэ ня быў, з'явілася не на пустым месце. Падрабязнасці турэмнага побыту і тамтэйшых нораваў празрыста выдаюць вертухайскае мінулае Лукашэнкі з галавой. Імаверна нейкі бунт у шклоўскай калоніі сапраўды адбыўся, вось толькі фізычна моцны Лукашэнка удзельнічаў у ягоным здушэньні не ў якасці перамоўшчыка, а ў якасці звычайнага карніка. Але цімес не ў гэтым. У карнікаў, і асабліва ў вертухаяў няма карпаратыўнай еднасці, бо грамадства іх пагарджае за іхную ганебную працу, апроч якой нічога няма. Таму яны імкнуцца гэта хаваць. Наадварот, гэта гадзюшнік, дзе кожны сам сабе, інакш не ўзвысіцца. І мы бачылі гэта па перахопах размоў міліцыянтаў рознага ўзроўню кіберпартызанамі. Таму калі нехта з таго асяроддзя спаліўся - астатнія толькі рады, бо вакансія адчынілася і з'явіліся новыя кар'ерныя магчымасці. Тое ж самае тычыцца і Лукашэнкі. Для яго любые падначаленыя - гэта шрубы. Ён не цэніць ніякіх паслуг, калі гэта зніжае ступень ягонай неабмежаванай улады. Таму запэцканыя крывёю пратэстоўцаў у жніўні 2020 Вакульчык і Караеў былі адразу жа змененыя і сасланыя на перыферыю, калі паўстанне 9-12 жніўня 2020 было здушана і перайшло ў мірны пратэст. Лукашэнка хай і кідае костку за паслугі, але гэта аднаразова, таму выслужвацца трэба няспынна. Калі ж нехта патрапіць у палон, то яму пляваць, як у свой час і Сталіну. Таму спрабаваць стварыць нейкі абменны фонд ніякага сэнсу няма.
  • Amatar
    05.07.2025
    Ну вось і дабіўся чаго хацеў. Славы і дэпартацыі, хай спердаляе, нам тут такія "белоруссы" не патрэбныя.
  • Цім
    05.07.2025
    Ужо заўтра будзе на БТ.
  • Ёсік
    05.07.2025
    Хто першы запросіць хлусьню паслухаць - маркаў, грышка, гладкая, ці адразу ў МЗС?
  • Ваш кэп
    05.07.2025
    Почему его не посадили в тюрьму и не создают обменный фонд?
  • Хацелася б ведаць
    05.07.2025
    Ці будзе гэты смеццевы бачок выстаўлены ў Музеі Вольнай Беларусі як сведчанне адданага змагання Паўла Латушкі за незалежнасць Беларусі?
  • Андрусь
    05.07.2025
    Замест лячэння яму прысудзілі дэпартацыю...

    Відавочна суд правёў патрэбныя экспертызы і зрабіў рацыянальныя высновы (не). Беларусь 2.0 у плане адміністратыўных працэдур... Мда...

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць