Грамадства1313

Ціханоўская пра 3 Ліпеня: На справе ні пра якую сапраўдную незалежнасць ці свабоду гаворкі не ідзе

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды афіцыйнага «Дня Незалежнасці Беларусі».

Фота SOPA Images LightRocket via Getty Images

«Сёння, 3 ліпеня, рэжым «святкуе» Дзень Незалежнасці Беларусі. На справе ж, канешне, ні пра якую сапраўдную незалежнасць ці свабоду гаворкі не ідзе. Краіна як ніколі залежыць ад волі Расіі: рэсурсы, палітычныя рашэнні і нават войскі рэгулююцца Крамлём», — кажа дэмакратычная лідарка Беларусі.

Ціханоўская зазначае, што нягледзячы на пастаянныя спробы Лукашэнкі паказаць сябе міласэрным і велікадушным, жыхары ў краіне і за яе межамі разумеюць: гэта ілюзія.

«Беларусь займае 190 месца ў свеце па ўзроўні грамадзянскіх свабодаў — паміж Лівіяй і Палесцінай. Звычайныя людзі баяцца не злачынцаў і ашуканцаў, а прадстаўнікоў рэжыму. Кожны крок пільна кантралюецца: ніводнае мерапрыемства ці ініцыятыва не адбываецца без ухвалы «зверху» і маштабнай прысутнасці сілавікоў».

«Гэта і ёсць сапраўдная антыўтопія. Пампезныя канцэрты і мерапрыемствы мільённых коштаў. Вуліцы, задушаныя чырвона-зялёнымі колерамі. Ліслівасць і спевы ў гонар дыктатара… Усё гэта ў той час, калі ў турмах павольна паміраюць больш за адзінаццаць соцень людзей, якія выбралі быць сумленнымі і свядомымі. Хлусня на дзяржаўных тэлеканалах, блакіроўка нязручных крыніцаў інфармацыі, пераслед недзяржаўных арганізацыяў, допыты кожнага, хто вяртаецца з-за мяжы — гэта рэаліі сучаснай Беларусі. Гэтае «свята» не належыць беларусам. Гэта свята тых, хто падтрымлівае тыранію. Тых, хто лічыць, што такія ўмовы жыцця, — прымальныя», — кажа Святлана Ціханоўская.

«Але мы з вамі заслугоўваем сапраўднай свабоды і сапраўднай незалежнасці. І дзень суверэнітэту нашай краіны мы адсвяткуем разам, калі дзяржава зноў будзе належыць грамадству. Мы працягваем працу, каб ён надышоў як мага хутчэй», — зазначае яна.

Каментары13

  • Ганьба
    03.07.2025
    Што такое нясеш? Чаму аніводнага слова пра вызвалення нашага Менску ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў? Лукашэнкі-Пуціны-Гітлеры сыходзяць тым ці іншым чынам, а наша сталіца застаецца нашым гонарам.
    Хтосці, растлумачце гэтай зарваўшайся сваячцы першага джэнтльмэна, што змаганне з дыктатурай - гэта не змаганне супраць нашай Беларусі!
  • чому день вважається вкрай невдалим
    03.07.2025
    3 липня: церковне свято сьогодні, чому день вважається вкрай невдалим:

    https://www.unian.ua/lite/holidays/yake-sogodni-cerkovne-svyato-3-lipnya-2025-roku-zaboroni-zvichaji-ta-prikmeti-dnya-13055349.html
  • Суповой пакетик
    03.07.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі35

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча прадухіліла атаку на свой памежны пераход, атрымала ад ЦРУ папярэджанне пра магчымае развіццё падзей у наступныя месяцы14

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін2

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі35

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць