Грамадства66

Актрыса Ганна Хітрык паведаміла, што рак вярнуўся

Актрыса і спявачка Ганна Хітрык паведаміла ў сваім фэйсбуку, што рак вярнуўся, і яна вымушана адмяніць спектаклі і павінна прайсці лячэнне.

Фота з фэйсбука Ганны Хітрык

«Вельмі не люблю нешта адмяняць і думаць, як жа гэта зрабіць прыгожа. «Па тэхнічных прычынах», «Па незалежных ад нас абставінах»… Карацей, рак вярнуўся. Будзе аперацыя, аднаўленне і лячэнне. Мне страшна, канечне, але гэта ўсё часова. Некаторыя спектаклі адменяцца, канцэрт мы перанясём на ліпень (затое потым як жа сыграем!!!). Усё будзе добра! У гэта і будзем верыць!!!», — напісала яна ў сваім фэйсбуку.

Ганна Хітрык была ў Беларусі актрысай Купалаўскага тэатра і салісткай гурта S°unduk. У 2017 годзе яна разам з мужам з’ехала з Беларусі ў Ізраіль дзеля лепшых умоў для сына Сцёпы, у якога дыягнаставалі аўтызм. У Ізраілі, дзе яна з сям’ёй уладкавала жыццё, Ганна працягнула і граць, і спяваць. Але хутка выявіла, што мае сур’ёзную стадыю анкалогіі, з якой таксама давялося выбірацца. У Ізраілі яна заснавала тэатр «Дом чорнай савы».

Каментары6

  • Здароўя і сіл фізічных і маральных!
    10.06.2025
    Вельмі светлы чалавек. Жадаю перамагчы хваробу!
  • Падтрымка
    10.06.2025
    Чароўная песня Ганны Хітрык пра 2020ты год. Проста паслухайце гэты цуд. І падтрымайце аўтарку лайкам, падпіскай, цёплым словам. Ёй будзе прыемна і гэта прыдасць сіл жыць. Адчуваючы, што людзям патрэбная яна сама і яе творчасць.
    https://m.youtube.com/watch?v=03oCqiYHg14
    Песня проста магічная, светлая і натхняльная.
  • Тэкля
    10.06.2025
    Жадаю адужаць хваробу! Здароўя, шаноўная!

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць