Грамадства66

89‑гадовы жаніх і 85‑гадовая нявеста ажаніліся на Гомельшчыне

Яны сустрэліся паўстагоддзя таму. Тады Арыён прыехаў на працу, убачыў Налю і закахаўся.

Фота тут і далей: Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама

У пасёлку Акцябрскі Гомельскага раёна ажаніліся 89‑гадовы Арыён Васільевіч і 85‑гадовая Наля Харытонаўна.

Арыён Васільевіч родам з Украіны, Наля расіянка. У Беларусі яны сустрэліся паўстагоддзя таму. Тады хлопец прыехаў на працу, убачыў Налю і закахаўся. Пара доўгія гады жыла разам, а на залаты юбілей сустрэчы вырашыла нарэшце распісацца, паведамляе Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

«Праверылі пачуцці часам, — усміхаецца Арыён Васільевіч. — Жылі ў любові і згодзе, а цяпер хочам стаць сапраўднымі мужам і жонкай, насіць адное прозвішча».

Наля Харытонаўна на цырымонію прыйшла святочна адзетай. Белы шалік замест вэлюму, элегантная фрызура і макіяж, букет кветак. Муж з жонкай ступілі на ручнік і абмяняліся пярсцёнкамі.

Каментары6

  • Вот как бывает
    14.12.2025
    Красауцы !
  • дочка Максима Дизайнера
    14.12.2025
    ну да. малады выглядае, як граф Дракула. маднява. маладая таксама стылёвая такая)
  • Будзь чалавекам
    14.12.2025
    дочка Максима Дизайнера, А дачка Максіма Дызайнера сядзіць адна дома, бяз мужа, без каханка. Няхай старыя будуць шчасьлівыя ў свае апошнія гады. Ня будзь горкаю. Замест гэтага пажадай ім дабрабыту.

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»20

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны24

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам25

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

Сяброўка па Нясвіжы пра Мельнікаву: Нібы падмянілі жанчыну, я ж ведала зусім іншую Анжаліку19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»20

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць