Свет

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Найменш як два чалавекі загінулі і восем атрымалі сур'ёзныя раненні ў выніку стральбы, якая адбылася падчас іспытаў у Браўнаўскім універсітэце ў горадзе Провідэнс, штат Род-Айленд. Яшчэ адзін чалавек атрымаў няцяжкае раненне, вынікае з паведамленняў уладаў. Падазраваны збег.

Спецслужбы каля ўніверсітэта пасля стральбы. Фота: AP Photo / Steven Senne

Стралка затрымаць пакуль не ўдалося, яго апісваюць як мужчыну ў чорным адзенні, падрабязнасцей пра падазраванага пакуль мала. Загінулыя, як і параненыя, — студэнты, заявіла кіраўніцтва ўніверсітэта, піша BBC.

Браўнаўскі ўніверсітэт — адзін з найбольш прэстыжных прыватных універсітэтаў ЗША, уваходзіць у Лігу плюшчу. Гэта адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў краіны.

Страляніна адбылася ў аўдыторыі на першым паверсе інжынернага факультэта, дзе днём павінны былі адбыцца іспыты. Адзін са студэнтаў расказаў мясцоваму тэлеканалу WJAR, што дзве гадзіны хаваўся пад партай, чакаючы, пакуль паліцыя скончыць аперацыю.

Прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што быў праінфармаваны пра стральбу. «Якая жудасная падзея. Усё, што мы можам зрабіць зараз, — гэта маліцца за ахвяр. Гэта ганьба», — сказаў Трамп журналістам.

«Злачынец усё яшчэ на свабодзе», — заявіў журналістам мэр Провідэнса Брэт Смайлі. Паводле яго слоў, колькасць ахвяр можа вырасці.

Намеснік начальніка паліцыі Цімаці О'Хара сказаў, што асоба падазраванага яшчэ не ўстаноўлена.

Паліцыя пры гэтым лічыць, што падазраванаму каля 30 гадоў — ён трапіў на запісы камер назіранняў, калі выходзіў са будынка.

Афіцыйныя асобы заявілі, што шукаюць мужчыну ў чорным адзенні, і апублікавалі відэазапіс з падазраваным, які, паводле слоў О'Хары, мог быць у масцы.

Паводле даных уладаў, стралок збег пасля стральбы па студэнтах у інжынерным корпусе ўніверсітэта, дзе ў гэты час праходзілі іспыты. Зброя не знойдзена.

Браўнаўскі ўніверсітэт уключае сотні будынкаў, у тым ліку лекцыйныя залы, лабараторыі і інтэрнаты.

Студэнт Чан-Хенг Чыен расказаў WJAR, што працаваў у лабараторыі з трыма іншымі навучэнцамі, калі ўбачыў паведамленне пра стральбу за квартал ад іх. Паводле яго слоў, яны чакалі пад сталамі каля дзвюх гадзін.

«Гэта той дзень, якога ніколі не павінна было здарыцца, але ён здарыўся», — заявіла журналістам прэзідэнт Браўнаўскага ўніверсітэта Крысціна Паксан, пацвердзіўшы, што ўсе ці амаль усе пацярпелыя ў выніку стральбы былі студэнтамі.

Паводле даных арганізацыі The Gun Violence Archive, сёлета ў ЗША адбылося 389 падобных выпадкаў, шэсць разоў стралялі ў навучальных установах. Летась — больш за 500 выпадкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць