Грамадства22

Алесь Бяляцкі ўпершыню за тры гады сустрэўся з жонкай ВІДЭА

Наталля Пінчук ноччу 14 снежня прыляцела з Осла ў Літву. У Віленскім аэрапорце яе сустракаў муж — нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі — і журналісты «Свабоды». 

Скрын відэа «Радыё Свабода»

Алесь расказаў, што пасля вызвалення ён пазваніў жонцы з тэлефона амерыканскіх дыпламатаў, якія суправаджалі вызваленых вязняў. 

Наталля Пінчук расказала, што гэтага званка чакала: «Усе чакалі, проста ўжо здавалася, што павінна адбыцца гэта ўсё».

Наталля кажа, што ніякіх планаў на будучыню пакуль не мае. «Я прывыкла жыць адным днём пакуль што, так што, мабыць, пакуль гэта звычка доўга не будзе праходзіць. Будзе дзень, будзе жыццё — пабачым», — кажа яна.

Алесь Бяляцкі распавёў, што з зоны з жонкай кепска атрымлівалася падтрымліваць сувязь.

«Часам месяцамі ў нас не было ніякага кантакту, таму што вось за гэты год, за 25‑ы [год], я атрымаў толькі адзін ліст ад жонкі, а маіх яна ўвогуле ніводнага не атрымала. Ніводнага ліста за ўвесь час», — кажа ён.

Але, расказвае Бяляцкі, заўсёды знаходзіліся людзі, якім ён давяраў, даваў нумар тэлефона, якія звязваліся з жонкай і, прынамсі, размаўлялі, расказвалі, як там у яго сітуацыя, як справы.

«Зараз з гэтым лягчэй у параўнанні з мінулым тэрмінам, калі я сядзеў, таму што багата палітзняволеных, і можна, ну, даволі лёгка было знаходзіць людзей, якія гатовыя былі дапамагаць, якія самі былі палітычныя зняволеныя», — кажа ён.

Бяляцкі кажа, што, на жаль, некаторыя сябры — Валянцін Стэфановіч — працягваюць яшчэ чакаць, знаходзяцца яшчэ ў зняволенні.

«Але я думаю, што вось сённяшняе вызваленне дае добрыя спадзяванні на тое, што і іншыя палітзняволеныя, беларускія палітзняволеныя апынуцца на волі», — кажа ён. 

Каментары2

  • Ёсік
    14.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    14.12.2025
    Ёсік, а што рэдакцыя не прапускае мой камент? Таму што праклён цэрберам, якія зьдзекваюцца над беларусамі ў калоніях? Яны ж не вінаватыя, што ў мусаўцы пайшлі, бо няма іншай працы ў тых Горках, Івацэвічах ды іншых мясьцінах, дзе ёсьць калоніі. Трэба чалавекам заставацца ў розных жыцьцёвых сітуацыях.

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына ў ніжняй бялізне вісеў за балконам на дзявятым паверсе ВІДЭА11

Расія ўпершыню за дзесяцігоддзе засталася без вайсковых караблёў у Міжземным моры8

На Міншчыне пабудавалі загадкавую капліцу. Што пра яе вядома?2

У беларускіх крамах з’явіліся айчынныя брокалі і кветкавая капуста

Чаму індыйскія лекі забілі 9 беларусаў? Магчыма, чыноўнікі эканомяць, а дактары баяцца пакаранняў26

Робат пабіў сусветны рэкорд Усэйна Болта ў бегу на 100 метраў5

31 жніўня панядзелак, але Камароўка будзе працаваць

Двое дзяцей у Мінскай вобласці пацярпелі праз падзенне дрэў

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць