Ежа44

Выпусцілі марожанае са смакам драніка

Навінку прэзентавала кампанія «Фуд Рэпаблік» — вытворца беларускага марожанага пад гандлёвай маркай «Milk Republic».

Фота: Retail.ru

«Мы пратэсціравалі сотні розных спалучэнняў і смакаў; У выніку мы прыйшлі да высновы, што дранік можа быць не толькі асноўнай стравай, але і цудоўным дадаткам да дэсерту. Яго хрумсткая скарыначка, далікатны смак маладой бульбы выдатна спалучаюцца з прахалодай і ўмеранай саладосцю сапраўднага вяршковага марожанага. Кожнаму з нашай каманды смак сапраўднага драніка знаёмы з дзяцінства ў спалучэнні са смятанай. Мы падумалі: а чаму б не спалучыць яго з сапраўдным вяршковым марожаным», — кажа дырэктар кампаніі У. Барышэўскі.

Марожанае выраблена на аснове натуральных вяршкоў, называецца яно па-беларуску — «сметанковае», яшчэ адна адсылка да класічнага спалучэння — «дранік і смятана».

«Мы плануем паставіць яе ў першую чаргу ў тыя рэгіёны, дзе мы толькі заходзім на рынак. Калі спажыўцы добра сустрэнуць навінку, мы будзем вырабляць марожанае з дранікам на пастаяннай аснове», — кажа У. Барычэўскі.

Каментары4

  • мясное марозіва ад Акадэміі Навук
    29.05.2025
    я б пакаштавала
  • даведка
    29.05.2025
    Дожили, что уже российские производители продают у нас мороженое из сливок.
  • Мх
    29.05.2025
    "Марожанае выраблена на аснове натуральных вяршкоў, называецца яно па-беларуску — «сметанковае», яшчэ адна адсылка да класічнага спалучэння — «дранік і смятана»." /// І даўно ў беларускай мове "сметанковы" абазначае "смятану"? Хаця, расейцам што "е", што "я", што "ё".

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць