Усяго патроху

Маці траіх дзяцей просіць Лукашэнку вярнуць іх з прытулку. Чыноўнікі патлумачылі, чаму ў яе не атрымалася

Беларуска Айшэ Пілумян звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай дапамагчы вярнуць ёй трох малых дзяцей, якіх у сакавіку забралі пад дзяржаўную апеку. Апошнія гады тыя жылі з яе былым мужам у Зэльвенскім раёне, але бацька стаў піць. Па словах Айшэ, прымаючы канчатковае рашэнне, чыноўнікі не прапанавалі ёй забраць дзяцей да сябе ў Мінск і абмежавалі ў правах, хоць на сёння яна «мае ўсе ўмовы» для іх выхавання.

Айшэ Пілумян. Скрыншот: тыкток @aysepilumian

«Аляксандр Рыгоравіч, я адэкватны чалавек, які не п’е. Калі ласка, дапамажыце мне вярнуць маіх дзяцей. Яны не павінны былі трапіць у прытулак, пры тым што ў іх ёсць маці», — маліла жанчына. Ролік з яе зваротам сабраў шмат праглядаў і каментароў, і чыноўнікі адрэагавалі на яго праз раённую прэсу.

@aysepilumian ##беларусь #государство #реки #рекомендации #дети #минскбеларусь #обращениекпрезиденту #помощь ♬ оригинальный звук - Айше Пилумян

Загадчыца сектара сацыяльнай і арганізацыйна-педагагічнай работы аддзела адукацыі Зэльвенскага райвыканкама Вольга Вежнавец расказала, што гісторыя сям’і ідзе каранямі ў 2020 год, калі адбыўся развод. Айшэ Пілумян прасіла, каб дзецям далі права жыць з ёй. «Але падчас судовага разбіральніцтва яна ад сваіх патрабаванняў адмовілася, тым самым даўшы згоду на пражыванне дзяцей з бацькам».

Далі слова і намесніцы дырэктара Дзярэчынскай сярэдняй школы Наталлі Кароль, у якой вучыліся дзеці. У відэа яна кажа, што маці не цікавілася іх навучаннем, не наведвала бацькоўскія сходы.

Пры гэтым дырэктарка школы Ірына Крыштопчык удакладняе, што Айшэ ў снежні 2024 года ўсё ж выходзіла з ёй на сувязь. А пасля нават прыехала на ранішнік і бацькоўскі сход, дзе размаўляла з класнай кіраўніцай, апраўдваючы сваю ранейшую адсутнасць у жыцці школьнікаў працай і навучаннем у Мінску, у якія ўкладалася для адной мэты: аднойчы мець умовы для аб’яднання з дзецьмі.

«Але надалей яна школу не наведвала», — справаздачыцца дырэктарка.

«12 сакавіка было прынята рашэнне аб тым, што трое дзяцей маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне і змяшчэнні іх на дзяржаўнае забеспячэнне. Падставай паслужылі факты ўжывання бацькам спіртных напояў, а таксама самаўхіленне маці ад абавязкаў па выхаванні дзяцей», — падсумавалі ў камісіі па справах непаўналетніх Зэльвенскага райвыканкама.

@gazeta_praca В настоящее время в социальной сети Тик Ток вирусятся видео об изьятии детей из семьи в Зельвенском районе. Все ли так однозначно, как говорит об этом всём мать? Разбираемся в сложившейся ситуации. #Зельва #Зэльва #беларусь #рекомендации #tiktok #дети ♬ оригинальный звук - gazeta_praca

Айшэ Палумян з такім рашэннем не згодная і плануе далей змагацца за дзяцей. Пакуль жа яна наведвае іх у прытулку.

«Я ведаю, што тое, што я рэдка прыязджала да дзяцей цягам гэтага часу [з 2020 года], гэта дрэнна. І тое, што я ўхілялася ад аліментаў, гэта дрэнна. Тут я вінаватая. Але дзяцей у бацькі ўсё адно б аднойчы забралі, і яны б апынуліся ў прытулку. І калі б я не ўкладала ўсе свае сілы і сродкі ў навучанне, у мяне б не было магчымасці за іх змагацца», — упэўненая Айшэ, якая працуе майстрыхай па манікюры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць