Грамадства11

Класнаму гомельскаму медыяпраекту «Флагшток» трэба фінансавая падтрымка

Пра фінансавыя цяжкасці 27 мая паведаміў гомельскі рэгіянальны медыяпраект «Флагшток», які публікуе шмат эксклюзійнай інфармацыі і рабіў важныя расследаванні. Праз гэта, як адзначаецца, з 1 чэрвеня выданне будзе «вымушана працаваць у абмежаваным рэжыме».

Фота: facebook.com/flagshtok

Рэдакцыя просіць падтрымкі, каб і далей паведамляць «пра ўсе падзеі» ў Гомельскай вобласці. Падкрэсліваецца, што пры пералічэнні сродкаў неабходна ўлічваць персанальныя рызыкі бяспекі.

Кантэнт інтэрнэт-рэсурсаў «Флагштока» быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў жніўні 2022 года. 26 красавіка таго ж года Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў медыя «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Рэгіянальны навінны сайт «Флагшток» быў створаны ў 2020 годзе на хвалі паспяховай грамадскай ініцыятывы, што выступіла супраць будаўніцтва ў Гомелі 60-метровага флагштока за паўмільёна даляраў.

Выданне асвятляе рэзанансныя падзеі ў рэгіёне. З 2022 года «Флагшток» публікаваў важную інфармацыю, звязаную з перамяшчэннем па поўдні Беларусі расійскіх войскаў, якія былі задзейнічаныя ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны.

Каментары1

  • Беларус
    27.05.2025
    Гаюн загнуўся менавіта таму, што ў суседзяў не знайшлося трохі грошай на адмыслоўца па бяспецы. У выніку чаго бяспекай займаўся піжон-фатограф ў вядомым фіналам. Калі няма сродкаў, смешных насамрэч, на праэкы выведкі, што працуюць на тэрыторыі ворага - лічы вайну прайгранай.
    "За бяспеку патрэбна плаціць, а за ейную адсутнасць - расплачвацца" (с)

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць