Вайна44

Расія ў 10 разоў нарасціла выпуск дронаў для ўдараў па ўкраінскіх гарадах

Расія значна павялічыла вытворчасць беспілотнікаў, якія выкарыстоўваюцца для атакаў на ўкраінскія гарады. Цяпер у паветраных атаках могуць удзельнічаць сотні дронаў, прытым некаторыя з іх кіруюцца штучным інтэлектам, што робіць іх менш уразлівымі да сістэм радыёэлектроннай барацьбы, піша The Moscow Times.

Фота ілюстрацыйнае

Асноўная цяжкасць для ўкраінскай супрацьпаветранай абароны — гэта вялікая колькасць беспілотнікаў, якія запускаюцца амаль штодня. Толькі за першую палову мая Расія выкарыстала больш за 2000 дронаў Shahed, а ў ноч на 26 мая адбылася самая маштабная атака з пачатку вайны — задзейнічана было больш за 364 лятальныя апараты.

Расія ўжо вырабляе шостую мадэль Shahed і рэзка нарошчвае іх выпуск. Калі раней рабілася 300 штук у месяц, то цяпер такая ж колькасць можа вырабляцца за тры дні. Паводле ўкраінскай разведкі, Расія імкнецца павялічыць вытворчасць да 500 беспілотнікаў у дзень. Атака з тысячы дронаў можа стаць рэальнасцю.

Праўда, некаторыя эксперты, у тым ліку ўкраінскі авіяцыйны аналітык Канстанцін Крывалап, лічаць такія лічбы перабольшанымі. Але ён прызнае, што нават без перабольшанняў пагроза значна ўзрастае.

Раней Украіне ўдавалася знішчаць дроны з дапамогай мабільных падраздзяленняў з кулямётамі і ракетнымі ўстаноўкамі. Але новыя мадэлі беспілотнікаў сталі хутчэйшымі, вышэй ляцяць і ўмеюць абыходзіць перашкоды. Іх усё часцей даводзіцца збіваць з дапамогай верталётаў, знішчальнікаў і спецыяльных дронаў-перахопнікаў.

Каля Кіева сістэма СПА ўсё яшчэ эфектыўная і збівае да 95% дронаў, але тыя, што прарываюцца, наносяць сур'ёзную шкоду.

Акрамя таго, новыя дроны больш не залежаць ад GPS, які можна заглушыць. Іх кіруюць праз штучны інтэлект і з выкарыстаннем мабільных сетак. Паводле адной з запісак, знойдзеных у абломках дрона, для кіравання выкарыстоўваюцца нават тэлеграм-боты, якія перадаюць інфармацыю ў рэжыме рэальнага часу.

Каментары4

  • .
    27.05.2025
    Наконт штучнага інтэлекту, выкарыстання мабільных сетак і "запіскі" ў дроне Moscow Times паўтарае непацверджаную інфармацыю ад Economist.
    Паўтару каментарый кіраўніка Центру Протидії Дезінформаціі РНБО Украіны Коваленко (тэлеграм-канал akovalenko1989):

    "Історія про «записки в шахедах» і управління через Телеграм-боти - це звісно щось )
    Щодо дистанційного керування - деякі шахеди ще з минулого року так керуються, на них камери встановлювали і керували дистанційно. Жодної сенсації - їх збивають."

    "Ще додам, що штучного інтелекту в шахедів наразі нема.
    У росіян є інший ударний дрон з ШІ, але це не шахед.
    росіяни загалом без Китаю не мають можливостей серйозного розвитку ШІ, який міг би конкурувати із Заходом."

    Каротка: запіскі і тэлеграм - фэйк, дыстанцыйнае кіраванне з'явілася не зараз - а летась (у 2024), штучнага інтэлекту менавіта ў шахедаў няма.
  • 1863
    27.05.2025
    У чым праблема?, калі сапраўды зьнялі абмежаваньне на далёкасьць выкарыстаньня зброі, то гэта файна. Галоўнае выявіць лякацыю тых заводаў.
  • Еўропа дапаможа
    27.05.2025
    У чым праблема?, Еўропа дасць ракеты і дазволіць біць па расейскіх ваенных заводах. На чацвёртым годзе паўнамасштабнай вайны.
    Ці не дасць? І не дазволіць?...

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі8

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць