Грамадства22

Стрыечнаму брату Латушкі дадалі яшчэ паўгода зняволення

Палітзняволенага асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Яму прызначылі яшчэ паўгода пазбаўлення волі ў дадатак да шасці гадоў калоніі.

Пра гэта паведаміў падчас IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету стрыечны брат палітвязня — палітык Павел Латушка, піша «Вясна».

Раней Анатолю ўжо ўзмацнялі пакаранне: год таму яго перавялі на турэмны рэжым у Гродна. Верагодна, там супраць яго і завялі новую крымінальную справу.

Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 верасня 2022 года Анатолю прызначылі шэсць гадоў калоніі, Алене Маліноўскай — чатыры гады калоніі, Ліліі Ананян — пяць гадоў «хатняй хіміі». Латушку яшчэ аштрафавалі на 300 базавых велічыняў і пастанавілі кампенсаваць шкоду пацярпелым.

Фігурантаў справы затрымалі 31 студзеня 2022 года за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах герба «Пагоня» і змясцілі пад варту. Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збівалі. Падчас суда, які праходзіў у адкрытым рэжыме, былі агучаныя падрабязнасці прымянення фізічнай сілы да яго ў Цэнтральным РУУСа Мінска.

Каментары2

  • Ёсік
    26.05.2025
    Зьбівалі чалавека. Не мус, а гестапа.
  • Бараніце ПалПалыча
    26.05.2025
    Ціск на Паўла Латушку ідзе з усіх бакоў.
    Яго і чальцоў яго каманды патрэбна бараніць.
    Яму паступаюць пагрозы, нават ахову яму далі палякі, ціснуць праз сваякоў, ціснуць праз патрабаванні ўзяць адказнасць за тое, што спецслужбы атакавалі Мельнікаву.
    (Пры чым дзіўна, што патрабуюць тыя, хто здавалася б прыналежыць да дэмруху, а прапагандоны ж увогуле маўчаць пра быццам бы іх аперацыю, якую яны ладзілі больш за год)

    І з большага, найбольш балючыя для лукашыстаў дзеянні ідуць ад каманды Латушкі - гэта і доказы для ордэру МКС, гэта і праўка аб распаўсюджванні дзеяння Спецтрыбуналу на луку і падзельнікаў.
    Гэта і санкцыі. І актыўнае прасоўванне не вызнання лукі на міжнародным узроўні.

    Беражыце ПалПалыча.

    Яго сваяку моцы і здароўя

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ляціць у Маскву5

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам5

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць