Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі
Замест Дзмітрыя Мядзведзева кіраваць установай будзе яго былы намеснік Аляксей Вершаль.

Начальнікам Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі прызначаны падпалкоўнік Аляксей Вершаль. Яму 46 гадоў. Вершаль да апошняга часу быў намеснікам начальніка ў гэтай установе.

На пасадзе ён змяніў палкоўніка Дзмітрыя Мядзведзева. Той кіраваў Нацыянальным цэнтральным бюро на працягу апошніх гадоў, але гэта было малаплённае супрацоўніцтва — Інтэрпал фактычна не ўзаемадзейнічае з Беларуссю і ігнаруе запыты.
«Аб'яўленне ў міжнародны вышук фактычна блакуецца Інтэрпалам. Кампетэнтныя органы заходніх дзяржаў таксама часта па надуманых падставах адмаўляюць у выдачы беларускіх злачынцаў, у тым ліку тых, хто здзейсніў нарказлачынствы, цяжкія злачынствы супраць чалавека і маёмасці. Ведаю, што і расійскія калегі сутыкаюцца з палітычна матываванымі адмовамі ў выдачы злачынцаў», — наракаў у 2024‑м Андрэй Швед, на той момант генеральны пракурор Беларусі.
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары