Усяго патроху2424

«Шчаслівая, што адважылася на свінню, а не нарадзіць другое дзіця». Беларуска гадуе міні-піга і не можа нарадавацца

Дызайнерка драўляных сумачак Крысціна Левіна з месяц таму завяла сабе ў кватэры міні-піга — дзяўчынку, якую яны з сынам назвалі Карыцай. Цяпер у сваім блогу яна падрабязна дзеліцца ўсімі этапамі сталення і выхавання дэкаратыўнай свінкі. «Навучыць яе за два тыдні хадзіць какаць і сікаць на пялюшку аказалася прасцей, чым майго сына за сем гадоў не апырскваць сваім жоўтым струменем плітку ў туалеце», — іранічна заўважае жанчына.

Крысціна і Карыца. Скрыншот: тыкток @kristinka_levina

Крысціна Левіна жыве ў Мінску. З 2014 года яна займаецца стварэннем драўляных сумачак з ручным роспісам. У адным з відэа яна прэзентуе сябе як «34-гадовая маці-адзіночка з кватэрай у іпатэку і машынай у лізінг. Вырашыла не нараджаць другое дзіця, а завесці свінку. І я шчаслівая, што адважылася на свінню, а не на дзіця».

@kristinka_levina Артикул Розовой пены для чистки сантехники Pinky Clean: WB #363764914 Артикул для стран СНГ: WB #324888339 ♬ Romantic Classical Piano Solo - FREDERIC BOUCHAL

Па словах Крысціны, ад свінні зусім не пахне, у адрозненне ад сабак, і мыць яе прасцей.

«Яна пахне чалавекам, локцем. Лепш, чым каты і сабакі вашы. У яе жорсткая поўсць, і яе мыць — адно задавальненне. Пахне ад свіней у хляве, якія пад сябе ссуць, а мая кватэра — не хлеў, з маёй падлогі можна есці. Калі ж выводзіць свінку на вуліцу на траўку, то свае справы яна робіць у першыя тры секунды, і тут жа бяжыць дадому. Яна ўжо ведае дарогу да кватэры».

Крысціна і Карыца. Скрыншот: тыкток @kristinka_levina

Дадатковы плюс свінкі — яна спіць усю ноч, не прачынаючыся і, прынамсі пакуль, нічога не грызе. Толькі можа пасмактаць некаторыя рэчы — напрыклад, шнуркі ад красовак.

@kristinka_levina

я стала мамой

♬ Romantic Classical Piano Solo - FREDERIC BOUCHAL

Крысціна расказвае, што корміць Карыцу малочнымі і безмалочнымі кашамі, а таксама дае дзіцячае пюрэ з гародніны і фруктаў. Неўзабаве гаспадыня плануе прывучаць міні-піга і да сырой гародніны, але пакуль у жывёлы няма на тое зубоў: яны вельмі маленькія і мяккія.

Нядаўна Крысціна набыла для Карыцы клубніцы, якія свінка каштавала ўпершыню. Спойлер: ёй спадабалася.

@kristinka_levina

♬ Romantic Classical Piano Solo - FREDERIC BOUCHAL

Што тычыцца гукаў, якія выдае Карыца, найбольш гучныя яны перад падачай ежы: свінка пачынае вельмі гучна віскатаць, калі не ў стане дачакацца прысмакаў.

@kristinka_levina

моя булка корица

♬ الصوت الأصلي - ❤️‍

Абышоўся міні-піг сям’і ў 500 еўра. Набывалі Карыцу ў спецыяльным пітомніку ў Расіі. Дэкаратыўныя свінкі растуць да трох-пяці гадоў і ў залежнасці ад пароды і дыеты могуць дасягнуць 30-70 кілаграмаў вагі.

Каментары24

  • %
    19.05.2025
    Трэба было і першага не нараджаць, а завесьці пінгвіна
  • Васька Досыць
    19.05.2025
    Надо бы и первого поменять на хряка.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    19.05.2025
    Гэта ўжо прапаганда чайлдфры ці яшчэ не?)))

Цяпер чытаюць

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек11

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае першы дзіцячы садок у «Зялёнай гавані», пабудаваны за $4 мільёны4

Самая папулярная песня ў свеце афіцыйна прызнаная не плагіятам. Працэс доўжыўся шэсць гадоў2

Сакрэтны канал абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Невядомыя раней дэталі аперацыі3

«Ад прадзедаў спакон вякоў». У Лідзе з'явіўся мурал з Янкам Купалам3

«Гастрыт — не ад ежы». Мінскі гастраэнтэролаг разбурае стэрэатыпы2

Вядомы ўкраінскі комік Ігар Ластачкін далучыўся да 93-й брыгады «Халодны Яр»3

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка3

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек11

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць