Аўто33

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны

З пачатку снежня ў Мінскай вобласці сталі выкарыстоўваць мабільныя камеры на дарогах. У ДАІ падрабязней расказалі av.by, як яны працуюць і якія парушэнні ловяць.

Фота: av.by

Камера абсталяваная магнітам, таму яе лёгка можна зафіксаваць на кожным металічным аб’екце, тлумачыць інспектар.

«Звесткі перадаюцца ў рэжыме анлайн. Націскам кнопкі можна ўключыць запіс (гэтую функцыю мы актывуем толькі пры выяўленні парушэння). Таксама можна зрабіць здымак экрана, актываваць сірэну, перайсці ў начны рэжым, настроіць абсяг выяўлення і шмат іншага. У адной праграме можна працаваць адначасова з некалькімі камерамі».

Фота: sb.by

Мабільная камера дапамагае злавіць у першую чаргу няпропуск пешахода, парушэнне правілаў праезду скрыжаванняў, выкарыстанне тэлефона. Таксама гэтая камера фіксуе, ці прышпілены кіроўца і пасажыр — але толькі ў варунках добрага надвор'я.

Камера можа дапамагчы выявіць і пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы.

Без перапынку камера можа працаваць амаль пяць гадзін.

За дзве гадзіны працы ў час пік камера часам ловіць па 6—7 парушэнняў.

Перавага такіх камер у тым, што іх можна паставіць у любым месцы на непрацяглы час (у адрозненні ад стацыянарных) —напрыклад, калі трэба адпрацаваць адцінак падвышанай аварыйнасці.

А што калі на вуліцы дрэнная бачнасць?

«Непрапусканне пешаходаў можна выявіць нават у самых складаных умовах надвор'я, — кажуць у ДАІ. — Калі камеры не ўдалося распазнаць рэгістрацыйныя знакі транспартнага сродку, а кіроўца не згодны з парушэннем, то на дапамогу ўжо прыходзяць камеры Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, усталяваныя на шляху руху аўто. Яны фіксуюць рэгістрацыйныя знакі пры любым надвор’і».

Каментары3

  • Канцлагер строгага рэжыму
    28.12.2025
    Яны зараз наставілі камер непасрэдна на перашодныя пераходы, якія здымаюць твары, нават на некаторых прыпынках ёсць. На кожным пераходзе са светлафорам ўжо ёсць такія. Верагодна, праганяюць праз сваю праграму распазнавання твараў
  • На фото
    28.12.2025
    нет нарушения. Так можно проезжать переходы.
  • Кіровец
    28.12.2025
    Са слупа ў чорны пакет - без пальцаў - і ў сметніцу. Цэглаю па чорным пакеце таксама можна - без пальцаў.

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць