Грамадства55

Лукашэнка назваў сябе 17-м кавалерам ордэна «Перамога». Проста як Брэжнеў

Аляксандр Лукашэнка прыняў ад міністра абароны Расіі ў падарунак рэплікі савецкіх ордэнаў. І не ўстрымаўся ад таго, каб жартам «прымерыць» на сябе рэдкую ўзнагароду.

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Сяргей Белавусаў прывёз у Мінск падарунак для Лукашэнкі — копіі савецкіх баявых ордэнаў. Сярод іх і копія ордэна «Перамога» — найвышэйшай вайсковай узнагароды СССР.

Расійскі міністр падкрэсліў, што гэта вельмі каштоўны і рэдкі ордэн, за ўсю гісторыю яго атрымалі ўсяго 16 чалавек. 

«Я сямнаццаты», — ці то жартам, ці то амаль сур'ёзна сказаў Лукашэнка і засмяяўся. Белавусава такі жарт крыху заспеў знянацку, але ён таксама паблажліва пасмяяўся ў адказ.

Усе кавалеры ордэна «Перамога» ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне. Былі сярод іх і іншаземцы: амерыканскі генерал Дуайт Эйзенхаўэр, брытанскі фельдмаршал Бернард Мантгомеры, румынскі кароль Міхай, які напрыканцы вайны перайшоў на бок саюзнікаў, польскі генерал Міхал Роля-Жымерскі і югаслаўскі лідар Ёсіп Броз Ціта, у гады вайны лідар партызан-камуністаў у акупаванай Югаславіі.

Дарэчы, 17-ы кавалер у ордэна «Перамога» ўжо быў. Яго звалі Леанід Брэжнеў. Савецкі кіраўнік, як вядома, вельмі любіў калекцыянаваць узнагароды, то яму ўручылі і гэты найвышэйшы ордэн. Але ў 1989 годзе Брэжнеў быў пасмяротна пазбаўлены ўзнагароды, бо яна яму была не па чыну.

Лукашэнка нярэдка намякае расійскім афіцыйным асобам пра нейкія ўзнагароды. У мінулым годзе ён атрымаў ад Пуціна найвышэйшы расійскі ордэн Андрэя Першазванага. Яго гістарычна ўручаюць асабліва адданым і лаяльным Расіі людзям. А ў адным з інтэрв'ю Лукашэнка, зноў жа ці то жартам, ці то сур'ёзна прасіў Пуціна даць яму званне палкоўніка.

Каментары5

  • Ушлёпок
    16.05.2025
    А этот в гульки и медальки гуляется.
    За медальки путина, загонит беларусов в русские окопы.....
  • Ваш кэп
    16.05.2025
    Весь в отца. Тоже воевал?
  • п
    16.05.2025
    Брэжнеў хоць медалькі насіў сваёй краіны, а гэты - чужым шчыра радуецца

Цяпер чытаюць

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Футбаліст перайшоў у «Гомель», каб зарабіць. Але праз пяць дзён яго звольнілі — з-за майкі з надпісам F*ck Gomel

Трамп лічыць, што Пуцін не будзе ваяваць, калі цана нафты зменшыцца яшчэ на 10 даляраў5

ЗША ўвядуць візавы заклад для грамадзян некаторых краін. Ён можа дасягаць 15 тысяч даляраў2

Вячорка: Не ведаю, што Краўцоў умее рабіць рукамі, на практыцы. Вельмі шмат блазнавання39

Беларускі музыка ўзяў удзел у фестывалі «Таўрыда.Арт» у акупаваным Крыме3

Грозеў расказаў, як агенты расійскіх спецслужбаў пранікалі ў яго дом і як дачка зняла аднаго з іх2

У Жлобіне ліквідуюць знакамітую фабрыку, дзе робяць штучнае футра1

«Паспалітае рушэнне» Сяргея Бульбы згарнула дзейнасць11

«Дзяруць курэй і гусей». Вёску ў Клецкім раёне тэрарызуюць сабакі, але ЖКГ кажа, што яны занадта хітрыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць