Грамадства11

Стала вядома, за што асудзілі грамадзяніна Украіны ў Бабруйску

Палітзняволенага 55-гадовага грамадзяніна Украіны Юрыя Бандарэнку затрымалі год таму — 5 мая 2024 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да аднаго года і шасці месяцаў калоніі. «Вясна» дазналася, за што менавіта асудзілі ўкраінца ў Беларусі.

Фота ілюстрацыйнае

10 ліпеня 2024 года ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска Юрыя Бандарэнку асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) да аднаго года і шасці месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Андрэй Літвін. Справу разглядалі ў закрытым рэжыме.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што Юрый Бандарэнка родам з Крапіўніцкага. У яго ёсць дзіця. Пасля затрымання мужчыну адразу змясцілі пад варту ў СІЗА № 4 у Магілёве.

Паводле абвінавачвання, раніцай 4 мая Бандарэнка каля крамы «Транзіт» выказаўся ў прысутнасці іншых грамадзян у непрыстойнай форме пра Лукашэнку. Згодна версіі абвінавачвання, матывам украінца стала «падтрымка ідэй сацыяльнай нецярпімасці да прадстаўнікоў улады Рэспублікі Беларусь і адкрытая праява непрыязнасці да яе».

Адзін з прысутных звярнуўся ў міліцыю і нават падзяліўся фотаздымкам машыны, на якой з'ехаў Юрый Бандарэнка са сваім таварышам. На наступны дзень украінца затрымалі па абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі.

На судзе Бандарэнка прызнаў віну. На пасяджэнні дапыталі сведку, які і данёс на ўкраінца.

Пры гэтым Юрыя асудзілі фактычна толькі на падставе даносу. У якасці доказаў нібыта ягонай вінаватасці сталі звесткі, пададзеныя бабруйцам-даносчыкам, запіс ягонага тэлефоннага званка ў міліцыю, відэазапіс з крамы «Транзіт», які пацвярджае толькі знаходжанне Юрыя Бандарэнкі каля гэтай крамы, і фотавыява машыны Бандарэнкі, на якой ён з'ехаў, з тэлефона даносчыка.

Аўдыёзапісаў і відэазапісаў, якія б пацвярджалі выказванне ўкраінцам абразаў, у матэрыялах справы няма.

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    17.05.2025
    пільны патрыёт Сінявокай Бацькаўшчыны не дапусціў каб абражалі яго любімага Этнарха! які захаваў у Сінявокай Мір Хлеб і Шчырасьць! нават думкі манкуртоў падслухаюць і данясуць куды трэба! Усенародная любоў! як да Сталіна ў 1937!

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць