Гэта адбылося яшчэ ў 2013 годзе, але яе рэкорд пакуль не могуць пабіць.

Мінчанка Таццяна Кароткая ўпершыню стала маці ў 54 гады. Гэта адбылося яшчэ ў 2013 годзе: жанчына нарадзіла двух сыноў у РНПЦ «Маці і дзіця».
З таго часу ніхто з беларусак гэты рэкорд пакуль не пабіў, расказалі ў эфіры СТБ.
Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Мінздароўя Леанід Недзень адзначыў, за апошнія некалькі гадоў медыцына значна прасунулася наперад.
«Сёння шанец стаць шчаслівай маці ёсць у многіх пацыентак з цукровым дыябетам, эндакрыннай паталогіяй, заганамі сэрца, анкалогіяй. На дадзены момант налічваецца больш за 70 жанчын з перасаджанай ныркай, якія паспяхова выношвалі і нарадзілі дзіця», — падкрэсліў Недзень.
Ён таксама дадаў, што ў некаторых выпадках, калі ў пацыенткі ёсць пэўныя супрацьпаказанні, ёй прапануецца бясплатная спроба ЭКА.
Каментары