Вайна1111

Расійскія вайскоўцы зладзілі гульню на выжыванне для сваіх саслужыўцаў: з ямы можа выйсці толькі адзін ВІДЭА

Адзін павінен забіць другога вайскоўца голымі рукамі. Альбо другі заб'е першага. Усё гэта здымаецца для сацсетак.

Расійскі журналіст Аляксандр Няўзораў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале шакуючы ролік з рэаліямі расійскай арміі. На відэа два вайскоўцы, якіх саслужыўцы за нейкую правіннасць закінулі ў яму. Ім ставіцца ўмова: з ямы выйдзе толькі адзін — той, хто заб’е другога голымі рукамі.

Праз секунд 10 пасля агучвання правіл адзін з вайскоўцаў пачынае біць апанента. Аднак той аказваецца мацнейшым, перахоплівае ініцыятыву і душыць суперніка. «Арганізатар» шоу, які здымае яго на відэа, прыспешвае вайскоўцаў і заклікае: «Давай-давай, цісні». Калі слабейшаму апаненту не хапае паветра і ён пачынае хрыпець, аператар падказвае: «Дыхае, дыхае яшчэ». І заахвочвае мацнейшага: «Даціскай, чаго ты».

Праз паўтары хвіліны бою мацнейшы выдыхае: «Усё» — і ўстае. Ці выжыў яго супернік, невядома.

Асцярожна, жорсткае відэа! Утрымлівае нецэнзурную лексіку

Каментары11

  • Лол
    13.05.2025
    Ізноў НН прапануе расійскія каналы. Гэтае відэа ёсць на ўкраінскіх каналах, і без дурацкіх лога на ўсё відэа.
  • Яська-гаспадар з-пад Вільні
    13.05.2025
    «…Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

    Твой слуга
    Яська-гаспадар з-пад Вільні»
  • ў нас васальныя адносіны з маскоўскай імперыяй падтрымліваюць 80%
    13.05.2025
    татальныя санкцыі ТАК ?.... i постмадэрновыя паказалі як трэба так ў 2020?
    ФСБ патрабуе ад Беларускіх гісторыкаў- мастакоў публічных выбачэння НА КАЛЕНАХ, за ВКЛ, Полацкае Княства, Каліноўскага, etc. за тое што мы Літвіны - Беларусы з маскоўскай мовай прыходзе вялікая імперская торба (пушкін, слажніцын , шаман, казкі пра партызанаў і гд ) дзе мы Беларусы - Літвіны не існуём нават . Калі не жадаеш быць болей маскоўскім васалам (служкай ), паглядзі лекцыю Эву Томпсан ў ЮТ ці кнігу яе знайдзі , сёння гэта не цяжка . Лукашэнкі лепшы варыянт на сёння , ў нас васальныя адносіны з маскоўскай імперыяй падтрымліваюць 80% Грамадзян Беларусі , глядзім на колькасць Беларусаў ў Беларускіх клясах, асабіста першыя клясы. Глядзім на імёны дзетак, слухаем цояў , глядзім лайно на асфальце да нашу маскоўскамоўную інтэлігенцыю накшталт Аляксеевіч. Нашы ва уладзе эліты спяваюць спевы служак Маскоўскаму хану (як Кадыраў) , няхай спяваюць , затое ў нашых дзяцей Безумоўна Будзе шанс ... Маскоўскай імперыі не доўга засталося, Трампа стратэгія ў дачынення да Маскоўскай эмпэрыі гэта НАФТА , сёння кошты на сібірскі уралс $49, такіх коштаў не было з 2021. эмпэрыя пуціна $35 не пацягне. Таму БЕЛАРУСЫ / ЛІТВІНЫ / Беларусь /ВКЛ трэба 2 назвы выкарыстоўваць сёння , як Угорцы, Фіны, Албанцы і г.т Трэба шукаць кампрамісы праз незалежнасць Беларусi-ВКЛ ...

Цяпер чытаюць

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску амаль перамаглі баршчэўнік Сасноўскага1

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў15

Па Слуцку паўзуць чуткі пра забойства з расчлянёнкай. Вось што кажуць у міліцыі2

Кава з апельсінамі, мандарыны з кетчупам. Беларуска шакіруе знаёмых гастранамічнымі вычварэнствамі3

Пажыццёвае зняволенне вынеслі жыхару Віцебска за жорсткае забойства сваёй сужыцелькі

Дуда: Расія выдыхаецца, а мы мацнеем. А наконт Украіны ў НАТА я з Наўроцкім пагавару9

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае8

Мінчанку Крысціну асудзілі па двух пратэсных артыкулах да пазбаўлення волі1

Антона Матольку завочна асудзілі на 20 гадоў пазбаўлення волі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць