Свет11

Латвія мадэрнізуе прапускны пункт «Патэрніекі» на мяжы з Беларуссю

Латвія збіраецца абнавіць тры памежныя пункты — «Патэрніекі» на мяжы з Беларуссю (насупраць беларускага пункту «Грыгароўшчына»), а таксама «Грабнёва» і «Церахава» на мяжы з Расіяй. Пра гэта паведамілі ў Латвійскай памежнай службе.

Фота: Dinija Jemeļjanova/Latvijas Televīzija

Рамонт і будаўнічыя работы плануюць праводзіць у 2026—2028 гадах. Падчас мадэрнізацыі перабудуюць адміністрацыйныя будынкі, інжынерныя сістэмы і ўсю неабходную інфраструктуру, а таксама ўзвядуць новыя памяшканні.

У «Патэрніеках» мадэрнізацыя закране будынкі агульнай плошчай больш за 3400 квадратных метраў і тэрыторыю прыкладна ў 5000 квадратных метраў. Увесь праект абыдзецца прыкладна ў 13 мільёнаў еўра.

Як адзначае кампанія «Дзяржаўная нерухомасць» (VNI), цяперашняя інфраструктура гэтых пунктаў не адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі, энергаэфектыўнасці і працы на мяжы. Абнаўленне дазволіць павысіць іх эфектыўнасць, палепшыць прапускную здольнасць і ўзмацніць бяспеку мяжы.

Каментары1

  • Lol
    13.05.2025
    Абнаўленне дазволіць павысіць іх эфектыўнасць, палепшыць прапускную здольнасць — проста пад сталом ад такіх заяў. Яны наўмысна марудзяць, каб былі чэргі. Ніякая мадэрнізацыя не дапаможа, калі няма палітычнага жадання спыніць скотскае стаўленне да людзей, якія тую мяжу перасякаюць.

    Таму гэта проста чарговая тэмка па асвойванні грошай Еўрасаюза

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту8

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту8

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць