Грамадства2222

«Замест «бялкі» напісана пра нейкіх вавёрак». Маладая настаўніца выкладае хімію на беларускай мове і расказвае, як яно

Маладая настаўніца хіміі і класная кіраўніца Ната вядзе свае заняткі па-беларуску. Дзяўчына прыдумляе для дзяцей цікавыя практыкаванні і інтэрактыўныя ўрокі, а ў тыктоку распавядае, ці складана гэта — быць беларускамоўнай настаўніцай у сучаснай школе.

Настаўніца хіміі Ната. Фота: _____nata____ / TikTok

У тыктоку дзяўчына кажа, што падрыхтаваць занятак на беларускай мове патрабуе часу — шмат што трэба перакладаць з рускай мовы ці рабіць матэрыялы для дзяцей самастойна.

«Таму што настаўнікаў, якія выкладаюць на беларускай мове, значна менш, чым тых, хто выкладае на рускай», — тлумачыць Ната.

@_____nata____ Сябруеце з беларускай мовай? #беларускаямова #молодойучитель #химия #учительхимии #настаўнік #химбио ♬ оригинальный звук - Nata❤️

Беларуска стараецца падыходзіць да заняткаў крэатыўна — стварае ўрокі праз інтэрактыўныя анлайн-платформы, збірае інфармацыю па схемах і табліцах. У адным з ролікаў яна распавяла, што прайшла курсы, дзе вучылася досведу іншых настаўнікаў.

У роліках дзяўчына і жартуе: напрыклад, пра тое, як дзеці блытаюць пераклады некаторых тэрмінаў:

«Твой твар, калі ў чарговы раз вучань здае сшытак, а там замест «бялкі» напісана пра нейкіх вавёрак».

@_____nata____ #беларускаямова #хімія #молодойучитель #настаўнік #химбио #работамечты ♬ born to die - glammp4

Як класная кіраўніца Ната арганізоўвала для дзяцей занятак пра падарожжы па Беларусі. Пасля прэзентацыі аб беларускіх абласцях і мясцовых славутасцях яны стваралі свае ўласныя маршруты для вандровак.

А за актыўнасць падчас уроку дзяўчына выдавала дзецям надрукаваныя валошкі — хто сабраў больш, атрымліваў шакаладку. Дзеці таксама размалёўвалі паштоўкі — з выявамі Мінска.

«Я ганаруся тым, што выкладаю на беларускай мове. Канечне, мае веды не супер ідэальныя, і я імкнуся пашыраць свае веды і развіваць вуснае маўленне», — кажа яна.

@_____nata____ Трошкі стамілася #настаўнік #беларускаямова #хімія #молодойучитель #химбио #работамечты #учительхимии #школа #химия #школьныебудни #химица ♬ next to you (Slowed + Reverb) - Øneheart

У каментарыях людзі пераважна падтрымліваюць настаўніцу, кажуць, што ганарацца ёй і дзякуюць за важную працу — якую, пішуць, варта адзначаць большым заробкам.

Але не ўсе разумеюць, па якой прычыне яна гэта робіць: «Адно пытанне: навошта? Універы ў нас усе на рускай, праца таксама», «А навошта хімія на беларускай мове?». 

Каментары22

  • хімія мовы
    11.05.2025
    разумнічка і прыгажуня
  • &
    11.05.2025
    Дзякуй табе дзяўчына і ўсёй моладзі такой як ты. Дзякуй тваім бацькам. Дзякуй.
  • Ваш кэп
    11.05.2025
    Мілоцце, Ната малайчына, але бяз дэмакратычных сіл няма Надзеі, бо тады пасля Лукі застануцца такія ж лукавыя.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане3

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане4

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю23

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане3

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць