Грамадства1515

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка

Экс-палітзняволеная 39-гадовая Ганна Кандраценка памерла пасля працяглага змагання з ракам, які ёй дыягнаставалі яшчэ ў калоніі ў Гомелі, дзе яна адбывала тэрмін па некалькіх артыкулах за абразы прадстаўнікоў улады. Рэдактарка канала «Мая краіна Беларусь» Ірына Шчасная, якая ў калоніі была ў адным атрадзе з Ганнай, распавяла «Нашай Ніве» раней невядомыя факты з біяграфіі жанчыны.

Ганна Кандраценка

Ганна Кандраценка нарадзілася ў аграгарадку Вайнілавічы Чавускага раёна, але апошнім часам да затрымання жыла ў Магілёве, дзе здымала жытло.

«Аня была прадавачкай у кіёску: гарбата, цыгарэты, кава. Яна распавядала пра працу там у такім кантэксце, што гэта і было яе жыццё. А яшчэ — маці. Яна сказала мне, што дзетак і мужа ў яе няма, у яе ёсць толькі маці. Яна ніколі падрабязна не расказвала пра яе (і агулам пра сям’ю), нібыта абараняючы, але мы зразумелі, што маці ў яе хварэла. Было бачна, як Аня за яе турбуецца. Калі Ані прыйшоў мамін ліст (а ёй рэдка прыходзілі лісты), яна проста дрыжэла над ім! Гэта для яе была сапраўдная падзея», — расказвае Ірына Шчасная.

Суразмоўца кажа, што добра памятае дзень, калі Аню прывялі ў зону:

«Яна трапіла ў наш атрад, і разам з Машай Каленік (экс-палітзняволеная, якую судзілі па «справе студэнтаў» — НН) мы былі першымі, хто сустрэў яе там. Ужо з першага позірку было зразумела: за плячамі ў Ані цяжкі, поўны болю лёс. Яна трымалася насцярожана, не давярала амаль нікому, нібыта ўвесь час чакала новага ўдару ад жыцця.

Мы з Машай паступова, асцярожна, пачалі ствараць для яе прастору цеплыні. Гаварылі, падтрымлівалі, стараліся хоць крышачку змякчыць яе штодзённасць. І паступова Аня пачала адкрывацца, давяраць. Не хавала, што ненавідзіць гэтую сістэму — дакладна фармулявала свае думкі наконт таго, што адбываецца».

Перадачы са свабоды жанчына не атрымлівала. Маці фізічна і фінансава не магла сабе гэта дазволіць, а цётка не лічыцца блізкім сваяком, таму атрымаць ад яе дапамогу было немагчыма.

«Узімку яна аказалася без цёплых рэчаў, а быць у зоне без іх — гэта жах. Плюс Аня была нездарова худой, яна відавочна недаядала, была галоднай. Таму ёй імкнуліся выбіць больш вялікія порцыі. Яе шкадавалі, нават крымінальніцы намагаліся яе накарміць. Мы таксама дапамагалі чым маглі — нейкімі рэчамі, дробязямі, проста ўвагай. Нават праз забарону адміністрацыі — знаходзілі шляхі. Толькі заўгас, галоўная зэчка ў атрадзе, Юлія Любіна ўсё цкавала Аню, маўляў, яна прыкідваецца, што бедная і няшчасная, на ёй араць трэба. Агулам усе палітычныя атрада праз Любіну цярпелі».

Пры гэтым у Ганны былі відавочныя праблемы са здароўем. Па словах Ірыны Шчаснай, падчас першага медагляду па прыбыцці ў калонію, у жанчыны не выявілі анкалогію. Пры гэтым у яе даўно быў псарыяз, які пачаў прагрэсаваць падчас працы на «швейцы».

«За швейнай машынкай у Ані моцна балела паясніца, таму яе паставілі на абрэзку і вываратку куртак. А тканіна там прамакаецца ж адмысловымі рэчывамі, і псарыяз ад кантакту з ёй абвастрыўся. Аня заўжды нацягвала рукавы, каб ніхто не бачыў яе гэтыя рукі худзенькія з пашкоджанай скурай — яна іх раздрапвала. Гэта было невыносна для яе, але з гэтай працы яе ніхто не здымаў. Адзін раз яе паклалі на лячэнне ў санчастку, але плёну гэта не дало».

Па словах суразмоўцы, анкалогію — рак шыйкі маткі — у Ганны выявілі, калі тая вярнулася ў калонію пасля другога прысуду.

«Яна тады трапіла ў іншы, першы атрад, пахадзіла непрацяглы час на вытворчасць, і потым яе ўжо знялі з фабрыкі. Аня запэўнівала мяне, што ўсё добра, нічога страшнага не будзе, я тады і паверыла ёй, а вось такое гора…».

Ірына кажа, што Ганна марыла выйсці і зноў проста жыць вольным жыццём, вярнуцца на сваю працу.

«Ведаеце, яна ўмела радавацца дробязям — ёй вось падабаўся нейкі гурт музычны расійскі, яна напісала неяк салісту ў інтэрнэце — ён ёй адказаў, і гэта для яе была значная жыццёвая падзея».

Ганны Кандраценка не стала 5 лютага 2025 года: яна не дажыла некалькі месяцаў да свайго 40-годдзя. Жанчыну пахавалі на малой радзіме ў Вайнілавічах.

Каментары15

  • Ёсік
    13.05.2025
    Я з жанчынамі не ваюю, казаў лукашэнка. Ніякай люстрацыі вертухаям, якія зьдзекваюцца над нічым не вінаватымі людзьмі. Пажыцьцёвыя тэрміны, а лепей..., гэта будзе ачышчэньне, бо такія вырадкі не павінны існаваць.
  • когда он нажрётся ?
    13.05.2025
    Сколько же невинных душ загублено лукашенком ?!
  • Андрусь
    13.05.2025
    А чаго яе байсол не ўратаваў?... А, забыўся, байсол - гэта для сваіх - важных і "асобенных".

    А простыя беларусы аграбаюць па поўнай і паміраюць пад ботамі бальшавікоў.

    Вось таму нічога і не клеіцца.

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Марк Цукерберг і былы чэмпіён UFC у найлягчэйшай вазе Мераб Двалішвілі правялі бой у адкрытым моры5

«Мапеды» сыходзяць у мінулае: Расія робіць «шахеды» рэактыўнымі. Чым гэта пагражае Украіне6

93‑гадовы прэзідэнт Камеруна больш за два месяцы не з'яўляецца ў краіне6

Як беларуска з чатырма дзецьмі стала прафесаркай у Фларыдзе18

«У нас няма іх каардынат, і гэта галоўная складанасць аперацыі». Як ідзе пошук зніклых у гарах Кыргызстана беларусаў і літоўца

Білі Айліш кардынальна змяніла вобраз для ролі ў фільме3

Раман пра развод, які шмат можа сказаць пра сучасных жанчын

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць