Грамадства44

У Беларусі сталі сустракаць рэдкіх камароў. Чым яны небяспечныя?

У Беларусі сустракаецца так званы дупляны камар — від Anopheles plumbeus. Спецыялісты Навукова-вытворчага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах расказалі, што яго бачаць у краіне, хоць і вельмі нячаста: за апошнія сто гадоў яго некалькі разоў фіксавалі ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, а даследчыкі таксама знайшлі яго ў Магілёве, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Назва «дупляны» звязана з месцам размнажэння камара. Самкі адкладаюць яйкі ў дуплах дрэў, дзе пасля дажджу назапашваецца вада. Аднак апошнім часам від пачаў прыстасоўвацца і да гарадскіх умоў. Напрыклад, у Магілёве лічынкі знайшлі ў старой аўтамабільнай шыне, напоўненай дажджавой вадой.

Асаблівасць гэтага камара ў тым, што, у адрозненне ад большасці малярыйных камароў Беларусі, ён аддае перавагу крыві чалавека. Таму ягоны кантакт з людзьмі можа адбывацца часцей, асабліва ў гарадах.

Спецыялісты адзначаюць і яшчэ адну важную асаблівасць: Anopheles plumbeus мае высокую ўспрымальнасць да ўзбуджальніка трапічнай малярыі — найбольш небяспечнай формы гэтага захворвання. Пры гэтым у Беларусі штогод рэгіструецца каля дзесяці выпадкаў завазной малярыі.

Акрамя ўзбуджальнікаў малярыі, гэты від камара можа пераносіць некаторыя арбавірусы, у тым ліку вірус ліхаманкі Заходняга Ніла. У іншых еўрапейскіх краінах таксама фіксавалі яго сувязь з перадачай узбуджальнікаў дырафілярыёзу, а эксперыментальна было пацверджана, што ён можа пераносіць вірус японскага энцэфаліту.

Пры гэтым спецыялісты падкрэсліваюць, што дупляны камар у Беларусі па-ранейшаму з'яўляецца рэдкім відам. Аднак яго здольнасць прыстасоўвацца да гарадскога асяроддзя, размнажацца ў штучных вадаёмах і пераважна кусаць людзей павышае ягоную патэнцыйную эпідэміялагічную значнасць.

Каментары4

  • Жнівень
    11.08.2026
    Андрусь, ен бацька крывапійкі.
    А камары для людзей самыя небяспечныя істоты на Зямлі. Нават небяспечней за самаго чалавека.
  • Андрусь
    11.08.2026
    Жнівень, ён не браў удзелу ў выхаванні дачкі і таму не вінаваты, што з яе вырасла такая крывапійка.
  • жэншчына-вамп..ір
    11.08.2026
    Андрусь, вас што - нейкая крывапійка пакусала?) 🧛‍♀️

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць