Эканоміка44

На «Гродна-Азот» расказалі, як супрацоўнікаў правяраюць на паліграфе. Гэта толькі пагаршае сітуацыю з дэфіцытам кадраў

Цяпер на прадпрыемстве не хапае больш за 700 работнікаў.

Гродна-Азот. Фота: azot.by

Апошнія гады на вядучых заводах супрацоўнікаў адпраўляюць на паліграф. Такая практыка ёсць, напрыклад, на прадпрыемствах, якія працуюць на абаронную прамысловасць — ААТ «Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне», ААТ «Пеленг». Ці стратэгічна важных — як «Гродна-Азот».

Як расказалі «Нашай Ніве» супрацоўнікі «Гродна-Азот», падобная практыка пагаршае сітуацыю з недахопам кадраў. Але гэта не спыняе кіраўніцтва працягваць звальняць нелаяльных. Паліграф даводзіцца праходзіць як пры працаўладкаванні (прынамсі на адказныя пасады, простых рабочых на паліграф звычайна не адпраўляюць), так і пры працягу дамовы.

Праз паліграф у першую чаргу праходзяць супрацоўнікі з ліку «нядобранадзейных», калі паўстае пытанне працягваць кантракт. Таксама могуць выклікаць тых, каго палічаць падазроным праз нейкія дзеянні або выказванні на працы.

Нярэдка людзям не працягваюць кантракт менавіта пасля няўдалага праходжання праверкі на паліграфе.

Такі падыход прывёў да таго, што на заводзе ёсць абсталяванне, якім не могуць карыстацца, бо няма адпаведных спецыялістаў, расказаў адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства. Старых выгналі, а знайсці новых на іх месца не могуць праз тое, што далёка не ўсе кандыдаты праходзяць адбор менавіта па палітычным крытэрыі.

Азотавец кажа, што пры праходжанні паліграфа задаюць розныя пытанні, каб зразумець, наколькі шчыра ты любіш дзейную ўладу.

Калі па выніках праверкі ўзнікаюць сумневы, то ніхто не глядзіць на твае працоўныя якасці ці досвед працы. Цяпер першаснае, каб чалавек любіў Лукашэнку, а не быў добрым спецыялістам. 

Недахоп кадраў пацвярджае і колькасць адкрытых вакансій на прадпрыемстве. На ААТ «Гродна-Азот» разам з філіялам «Хімвалакно» адкрыта 216 вакансій на 720 працоўных месцаў.

Фота: скрыншот з сайта gsz.gov.by

Дэфіцыт кадраў назіраецца не толькі сярод рабочых спецыяльнасцей, але і ў сярод кіраўніцтва завода.

Іншы суразмоўца, які працуе ў адным з даччыных прадпрыемстваў «Гродна-Азота», кажа, што паліграф могуць прымяняць у тым ліку дзеля прадухілення ўцечкі інфармацыі пра абыход санкцый прадпрыемствам. Па яго словах, нягледзячы на складанасці і выкрыццё некаторых схем, заводу дагэтуль удаецца пастаўляць прадукцыю ў Еўропу.

Раней БРЦ пісаў, што «Гродна Азот» абыходзіць санкцыі і пастаўляе сваю прадукцыю ў ЕС, выдаючы свой карбамід за ўзбекскі і выкарыстоўваючы фірмы-пракладкі.

Згодна з дакументамі, апублікаванымі «Радыё Свабода» ў 2024 годзе, «Гродна-Азот» пастаўляў сваю прадукцыю і ва Украіну. Прадукцыя з Гродна трапляла туды пад выглядам вырабленай у Туркменістане праз Расію і Балгарыю з дапамогай кампаніі, зарэгістраванай грамадзянінам Турцыі ў ААЭ.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • очень
    12.05.2025
    "Цяпер першаснае, каб чалавек любіў Лукашэнку," далібог, яны вычварэнцы? я люблю толькі ... а вычварэнцы кажуць, што я павінна вычварэнцаў любіць?
  • Лейцар коркавы
    12.05.2025
    А мо ўжо трэба ўсім грамадзянам, старэйшым за 16 гадоў сыроватку праўды ўводзіць, глядзіш, даведаецеся, што большасьці вучняў сярэдніх школ да с.акі вашыя парады з салютам, генацыды, армія, БРСМ ды астатнія ваніты. Боўдзіла ва ўладзе, і такія ж памагатыя. Так ніводная ўлада не аб.іралася, як лукашэнка з бульбай, афрыканскія дыктатуры не лічым.
  • даведка
    12.05.2025
    6 мая на торжественном собрании Лукашенко заявил, что некоторые идеологи сгоняют детей на мероприятия с возложением цветов и прочим, вечером 9 мая такие дети из разных школ города показали средний палец салюту в Могилёве.

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома3

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах2

«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда23

96‑гадовы Уорэн Бафет перастае кіраваць кампаніяй Berkshire Hathaway1

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам24

У Балівіі апісалі новы від дзікага ката. Такога не было больш за 100 гадоў1

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі26

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома3

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць