Свет

Еўрасаюз да канца 2027 года збіраецца цалкам адмовіцца ад закупак расійскага газу

Еўракамісія абвясціла, што да канца 2027 года ўсе краіны Еўрасаюза павінны цалкам спыніць закупкі расійскага газу, уключаючы звадкаваны прыродны газ. Хоць газ пакуль не падпадае пад санкцыі, гэты крок з'яўляецца часткай шырокай стратэгіі ЕС па выхадзе з залежнасці ад расійскіх энергарэсурсаў на фоне працяглай вайны ва Украіне, піша Euronews.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Robert Nemeti/Anadolu via Getty Images

План Еўрасаюза прадугледжвае паэтапную адмову ад расійскага газу. Спачатку забароняць заключэнне новых газавых кантрактаў, а кароткатэрміновыя пастаўкі павінны спыніцца да канца 2025 года.

Доўгатэрміновыя кантракты, якія складаюць асноўную частку паставак, будуць скасаваныя да 2027 года. Кожная краіна павінна распрацаваць нацыянальны план, у якім вызначыць, як будзе выконваць гэтыя мэты.

ЕС таксама плануе ўвесці абмежаванні супраць «ценявога флоту», які Расія выкарыстоўвае для абыходу нафтавых санкцый, а таксама імкнецца спыніць імпарт расійскага урану і іншых ядзерных матэрыялаў.

Славакія і Венгрыя прагназавана выступілі супраць ініцыятывы, сцвярджаючы, што яна негатыўна паўплывае на цэны энергіі для насельніцтва і ўдарыць па эканоміцы. У той жа час іншыя краіны, такія як Польшча, Літва, Швецыя і яшчэ шэсць дзяржаў, заклікалі цалкам забараніць расійскі газ.

Нягледзячы на скарачэнне паставак па трубаправодах, імпарт расійскага ЗПГ у 2024 годзе вырас на 9%, асабліва ў Францыі, Іспаніі і Бельгіі. Гэта выклікае палітычную крытыку, бо Расія праз гэта атрымлівае значныя даходы, якія могуць падтрымліваць яе ваенныя дзеянні.

Еўракамісія прапануе прававы механізм, які дазволіць еўрапейскім кампаніям скасаваць кантракты без штрафаў, спасылаючыся на «форс-мажор». Але гэта можа прывесці да дарагіх судовых разборак, бо расійскія кантракты часта маюць умовы «бяры або плаці».

ЕС спадзяецца, што нават без санкцый краіны будуць абавязаныя выконваць гэтае рашэнне большасцю галасоў. Гэта павінна ўмацаваць энергетычную бяспеку Еўропы і пазбавіцца ад рызыкі палітычнай залежнасці ад Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць