Свет2828

Запланаваны ў Вільні канцэрт Крысціны Арбакайце выклікаў абурэнне ў сацсетках. Умяшаўся нават прэм’ер краіны

«Мы вязём у Літву «заслужаных артыстаў РФ» і не бачым ніякіх праблем», гэта чарговая спроба заразіць нашу культуру «цвіллю рускага свету» — абураюцца літоўцы.

На фота, зробленым 25 снежня 2013 г., прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін (злева) і расійская спявачка Крысціна Арбакайце пазіруюць для фота падчас цырымоніі ўзнагароджання ў маскоўскім Крамлі. Фота: AP Photo / RIA Novosti, Mikhail Metzel, Presidential Press Service

Запланаваны на 31 мая ў Вільні канцэрт расійскай спявачкі Крысціны Арбакайце выклікаў хвалю абурэння ў сацыяльных сетках. Карыстальнікі выказваюць незадаволенасць тым, што ў Літву запрашаюць артыстку, якая атрымала званне «заслужанай артысткі Расійскай Федэрацыі» і не асудзіла агрэсію Расіі супраць Украіны.​

Крысціна Арбакайце, дачка вядомай расійскай спявачкі Алы Пугачовай і літоўскага артыста цырка Міколаса Арбакаса, у 2022 годзе атрымала літоўскае грамадзянства як унучка грамадзян Літвы. Аднак яе дзейнасць пасля пачатку вайны ва Украіне выклікае спрэчкі.

У кастрычніку 2022 года яна выступала на прыватным мерапрыемстве ў Ялце, а ў сакавіку 2024 года падарыла 50 білетаў на свой канцэрт у Санкт-Пецярбургу сем'ям расійскіх вайскоўцаў.​

Прэм'ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас вымушаны нават быў пракаментаваць сітуацыю. Ён заклікаў арганізатараў канцэрта запытаць у Арбакайце пра яе пазіцыю адносна вайны ва Украіне і агучыць адказ грамадскасці. Прэм'ер падкрэсліў, што важна ведаць, як артыстка ставіцца да бягучых падзей, асабліва ўлічваючы яе ранейшыя сувязі з расійскімі ўладамі.​

Эксперт па абароне і бяспецы Аўрымас Навіс у каментары LRT адзначыў, што правядзенне такіх канцэртаў можа быць часткай інфармацыйных і псіхалагічных аперацый Крамля, накіраваных на распаўсюджванне «рускага свету» і ўплыў на культуру іншых краін. Ён лічыць, што гэта спроба паказаць Літву як частку расійскай культурнай прасторы, што можа мець негатыўныя наступствы для нацыянальнай бяспекі.​

Арганізатары канцэрта пакуль не далі афіцыйных каментарыяў адносна сітуацыі. 

Каментары28

  • Мх
    08.04.2025
    Тым часам у Польшчы выйшаў новы сезон расейскага мультсерыяла "Masza i Niedźwiedź" (Маша і Мядзведзь). Палякі не бачаць пагрозы з боку Расеі для сваіх дзетак? Ну, "заходнія расейцы", што тут сказаць.

    [Зрэдагавана]
  • Ну і што?
    08.04.2025
    Ха, падумаеш... Затое не літвіністка! І Пагоню не крадзе! [Сарказм]
  • Іхтамнет
    08.04.2025
    Паклоннікі Меладзэ з беларускіх дэмакратычных сілаў ужо і квіткі напэна раскупілі?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?14

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?14

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць