Музыка11

«Вольны хор» рыхтуе новы альбом і просіць падтрымкі

Новы альбом «Вольнага хору» пад назвай «Наша песня» будзе складацца з 17 беларускіх твораў, сярод якіх значную частку складае беларуская харавая спадчына, знойдзеная ў Беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане. Пад гэты праект «Вольны хор» абвясціў збор сродкаў.

Фота ілюстрацыйнае

«Мы спадзяемся, што вяртанне забытых і невядомых твораў узбагаціць нашу культуру і будзе важнай сувяззю для нас з нашымі каранямі і нашай гісторыяй. У альбом таксама ўвойдуць творы сучасных кампазітараў, напісаныя на вершы расстраляных паэтаў, няхай памяць аб іх гучыць! Будуць у альбоме і вядомыя сучасныя творы беларускіх артыстаў у харавых апрацоўках, якія знойдуць новае гучанне», — анансуе «Вольны хор».

Для запісу альбома патрэбна 4 700 еўра, у гэтую суму ўваходзяць запіс, звядзенне, мастэрынг, дызайн і выпуск накладу. Па выніку альбом будзе размешчаны на ўсіх музычных анлайн-пляцоўках з бясплатным доступам і выдадзены наклад кружэлак для бясплатнага распаўсюду.

Падтрымаць новы альбом можна па спасылцы.

Каментары1

  • Твой Браце
    04.04.2025
    Дзякуй, БРАТЫ !

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць