Свет11

Літоўскі генерал расказаў, што магло здарыцца з чацвёртым амерыканскім вайскоўцам, якога шукаюць

На літоўскім вайсковым палігоне ў літоўскім Падброддзі працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя. Армія ЗША раней паведаміла, што пасля таго, як з балота на тэрыторыі палігона дасталі затанулы браніраваны эвакуатар M88, унутры яго былі знойдзены целы трох загінулых амерыканскіх вайскоўцаў. Пошукі чацвёртага салдата працягваюцца, піша Lietuvos rytas.

Фота: lrytas.lt

Начальнік штаба абароны Літоўскай арміі генерал-лейтэнант Рэмігіюс Балтрэнас 31 сакавіка ўвечары на тэрыторыі палігона паведаміў апошнія навіны.

«Вадалазы працягваюць сваю працу. Яны ныраюць, шукаючы месцы, дзе можа знаходзіцца салдат, выкарыстоўваючы пэўныя прыкметы. Дадаткова задзейнічаныя вадзяныя санары, якія дапамагаюць выявіць магчымыя месцы яго знаходжання. Трэці метад — гэта выкарыстанне дрона са сканавальным абсталяваннем. Ён скануе водную паверхню, каб вызначыць магчымыя месцы знаходжання салдата», — растлумачыў генерал.

Паводле яго слоў, гэтыя работы будуць працягвацца ўсю ноч.

Пошукі ўскладняюцца тым, што ў поўнай цемры цяжка намацаць нават велізарную браніраваную машыну, а знайсці ў твані чалавечае цела яшчэ цяжэй. Адзінае, што можа крыху палегчыць працу, — гэта тое, што цела салдата павінна знаходзіцца недзе побач з месцам, дзе знайшлі машыну:

«Пошукі пачаліся менавіта ў гэтым раёне, і цяпер мы пашыраем зону ў бакі. Вадалазы вельмі метадычна падзялілі ўвесь участак на квадраты і працуюць з імі», — адзначыў Рэмігіюс Балтрэнас.

На якой глыбіні можа знаходзіцца цела вайскоўца, дакладна не вядома.

Выказаўся генерал і пра тое, якім чынам адзін з чатырох вайскоўцаў мог апынуцца за межамі машыны. 

«Дакладна казаць пра гэта вельмі складана, але, верагодна, сіла вады і гразі, з якой браняваная машына нырнула ў ваду, сваім ціскам магла выкінуць салдата з самой машыны».

Каментары1

  • Пан Усялян
    01.04.2025
    «Дакладна казаць пра гэта вельмі складана, але, верагодна, сіла вады і гразі, з якой браняваная машына нырнула ў ваду, сваім ціскам магла выкінуць салдата з самой машыны». Так выкінула, што даляцеў да Маладзечна...

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць