Грамадства

У Мінску скончыліся вольныя месцы для новабудоўляў

Мінск дасягнуў мяжы вольных пляцовак для новай забудовы. Згодна з генеральным планам, да 2030 года ў горадзе запланавана будаўніцтва 600 тысяч квадратных метраў жылля штогод — гэта менш, чым у папярэднія гады. Цяпер асноўную ўвагу надаюць рэканструкцыі ўжо наяўных тэрыторый, уключаючы знос састарэлага жылля і састарэлых будынкаў, паведамляе БелТА са спасылкай на часопіс «Экономика Беларуси».

Старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава адзначыла, што камунальныя прадпрыемствы будуюць кватэры ў асноўным для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Толькі за рэдкім выключэннем адзін ці два дамы прапануюць на камерцыйнай аснове, звычайна гэта маналітна-каркасныя пабудовы з паркінгамі.

У гэтым годзе Мінск перавыканаў план на 11 тысяч квадратных метраў, але цяпер неабходна ствараць спецыяльныя фонды для перасялення жыхароў дамоў, якія зносяцца. Зараз будуюцца тры дамы ў мікрараёне Лошыца і адзін на вуліцы Розы Люксембург.

Перспектыўныя раёны рэканструкцыі прыватнага сектара ў сталіцы — праспект Дзяржынскага, вуліцы Арлоўская, Маякоўскага і Лошыца.

Камерцыйным кампаніям з аўкцыёну пляцоўкі пад забудову больш не прадаюцца. Яны завяршаюць праекты, пачатыя 5-10 гадоў таму.

Цяпер рэалізуюцца два буйныя інвестпраекты: жылы комплекс «Мінск-Свет» і праект «Паўночны бераг». У першым будаўніцтва кватэр практычна завершана, і ў пачатку наступнага года там застанецца шматфункцыянальная і адміністрацыйная забудова, офісныя цэнтры. Другі толькі пачаты: да 2040 года там абяцаюць пабудаваць 5 мільёнаў квадратных метраў.

У Смалявічах працягваецца будаўніцтва шматпавярховых дамоў у асноўным для шматдзетных сем'яў. У перспектыве таксама Рудзенск.

Аднак, як падкрэсліла Ірына Гонтарава, тэмпы забудовы абмежаваныя магчымасцямі асноўнага домабудаўнічага камбіната ААТ «МАПІД». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць