Свет

У караля Карла III выявілі пабочныя эфекты лячэння ад раку

Ён адмяніў планы на пятніцу.

Карл III і каралева Каміла. Фота: Hollie Adams/Pool Photo via AP

Кароль Вялікабрытаніі Карл III перанёс мерапрыемствы са сваім удзелам, запланаваныя на пятніцу, пасля перанесеных пабочных эфектаў лячэння ад раку, піша Бі-бі-сі.

Як паведаміў Букінгемскі палац, кароль, якому 76 гадоў, на кароткі час знаходзіўся пад назіраннем у бальніцы з-за часовых пабочных эфектаў свайго працяглага анкалагічнага лячэння. Зараз ён знаходзіцца ў сваёй рэзідэнцыі Кларэнс-хаус у Лондане, працуе з дакументамі і вядзе тэлефонныя размовы са свайго кабінета.

На пятніцу ў Карла была запланаваная даволі насычаная праграма, якая ўключала чатыры публічныя мерапрыемствы ў Бірмінгеме і наведванне Бірмінгемскай каралеўскай балетнай трупы. Таксама планаваліся тры сустрэчы з замежнымі пасламі, паведаміў прадстаўнік палаца.

«Ён вельмі спадзяецца, што гэтыя мерапрыемствы можна будзе перанесці на іншы час у будучыні», — дадаў прэс-сакратар, адзначыўшы, што кароль глыбока выбачаецца перад усімі, хто займаўся арганізацыяй паездкі ў Бірмінгем.

Крыніца ў палацы адзначыла, што тое, што адбылося, — гэта «невялікая замінка на шляху, які вядзе ў цалкам правільным напрамку».

Пра анкалагічны дыягназ караля Букінгемскі палац упершыню паведаміў у лютым 2024 года. У першыя месяцы пасля гэтага Карл устрымліваўся ад удзелу ў публічных мерапрыемствах, але затым у асноўным вярнуўся да звыклага графіку.

Букінгемскі палац ніколі не раскрываў, які тып ракавай пухліны быў выяўлены ў манарха. Падрабязнасцяў пра пабочныя эфекты лячэння таксама не паведамляецца.

На гэтым тыдні кароль і каралева Каміла абвясцілі пра перанос дзяржаўнага візіту ў Ватыкан у сувязі з хваробай папы Францішка. Аднак візіт у Італію, запланаваны на красавік, пакуль павінен адбыцца з пэўнымі зменамі ў праграме.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны12

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года2

На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў5

Карупцыйны скандал у Венгрыі: міністр Орбана закапаў у лесе 17 мільёнаў еўра7

«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны41

Алесь Бяляцкі сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве, Кракаве і Уроцлаве1

Адна з самых масавых газет Расіі напісала пра «зняцце табу на ліквідацыю» Зяленскага4

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі3

Акцёр з «Купалы» выклаў у вольны доступ ШІ-фільм, які прынёс яму 450 тысяч даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны12

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць