Свет55

«Я схапіў яе за сцёгны, каб не паслізнуцца». У Парыжы ідзе судовы працэс над Жэрарам Дэпард'ё па абвінавачванні ў сэксуальным гвалце

Славутаму акцёру пагражае да пяці гадоў турмы.

Жэрар Дэпард'ё. Фота: Tristar Media / Getty Images

У Парыжы працягваецца судовы працэс супраць французскай кіназоркі Жэрара Дэпард'ё, які пачаўся ў панядзелак. Актору выстаўлена абвінавачанне ў сексуальным гвалце супраць дзвюх жанчын падчас здымак фільма «Зялёныя стаўні» ў 2021 годзе, піша Бі-бі-сі.

Працэс, як чакаецца, працягнецца прынамсі тры дні. Першапачаткова ён мусіў адбыцца яшчэ ў кастрычніку, але быў перанесены з-за дрэннага самаадчування Дэпард'ё.

Гэта першая справа супраць Дэпард'ё, што дайшла да суда, хаця ўсяго каля 20 жанчын абвінавацілі яго ў непрыстойных паводзінах. Калі яго прызнаюць вінаватым, яму пагражае да пяці гадоў зняволення і штраф памерам да 81 тысячы долараў.

У аўторак пацярпелая — мастачка-пастаноўшчыца Амэлі К., якая выступала ў судзе пасля Дэпард'ё, — заявіла, што акцёр дакранаўся да яе цела, заціснуўшы яе паміж сваіх ног падчас здымак фільма. Пры гэтым ён рабіў адкрыта сэксуальныя заўвагі.

Сам Дэпард'ё адмаўляе, што гэта было гвалтам, і сцвярджае, што ўсе грубыя каментары, якія ён выказваў, былі выкліканыя кепскім настроем.

«Я схапіў яе за сцёгны, каб не паслізнуцца, бо быў засмучаны: з-за яе, з-за спёкі, гэта была пятніца, канец здымачнага тыдня, я вельмі стаміўся», — заявіў Дэпард'ё.

«Я не разумею, навошта мне лапаць жанчыну», — сказаў ён у судзе і дадаў, што на той момант быў у такой ступені залішне важкі, што некаторыя дзеянні, у якіх яго абвінавачваюць — напрыклад, заціснуць Амэлі К. паміж ног, — былі б проста фізічна немагчымымі.

76-гадовая зорка французскага кіно ў апошнія гады сутыкаецца з усё большай колькасцю абвінавачанняў у сексуальным гвалце.

Судовы працэс над ім раскалоў французскую акцёрскую супольнасць. Частка калегаў выступіла ў яго падтрымку і, як чакаецца, дасць паказанні на працэсе, іншыя ж — на баку пацярпелых.

У панядзелак каля будынка парыжскага суда сабраліся некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў. Шмат хто трымаў плакаты ў падтрымку ахвяраў сэксуальнага гвалту і скандаваў фемінісцкія лозунгі.

Дэпард'ё паслядоўна адмаўляў усе абвінавачванні — у тым ліку і ў адкрытым лісце, апублікаваным у французскай газеце Le Figaro ў 2023 годзе.

«Прычыніць шкоду жанчыне — гэта тое ж самае, што ўдарыць маю маці ў жывот», — напісаў тады акцёр.

Каментары5

  • Зачем пишете про любимчиков моли
    26.03.2025
    Внешнее уродство всегда выдает и внутреннее
  • Žvir
    26.03.2025
    Etalion ? Ujaūliaju tady, jak Vy sami vyhliadajecie, kali viarziecie takuju luchtu. Razumovaja tupizna vydaje jak Vašuju ūnutranuju pryrodu, tak i zniešnija jakasci...
  • Поклоннику моли
    26.03.2025
    Žvir, оу,тебя прям за живое зацепило) прям в яблочко,да?)))

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць