Здарэнні22

Трое сябрукоў у крамах пры АЗС шукалі тавары, якія прадаюцца з парушэннямі, а пасля вымагалі грошы ў прадаўцоў

У бандзе было трое мінчукоў ва ўзросце ад 29 да 37 гадоў: заснавальнік, дырэктар і менеджар прыватнай фірмы, паведамляе прэс-служба МУС.

Яны пад выглядам спажыўцоў заходзілі ў гандлёвыя залы аўтазаправачных станцый у розных рэгіёнах краіны і незаконна правяралі тавары.

Пры выяўленні парушэнняў шантажавалі прадаўцоў падачай скаргаў і змушалі купіць у іх навучальныя семінары на тэму правілаў рознічнага гандлю.

Такім спосабам за некалькі гадоў зламыснікі зарабілі звыш мільёна рублёў. 

Заведзена крымінальная справа за вымагальніцтва, здзейсненае ў асабліва буйным памеры. Затрыманым пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары2

  • Клоўны ў пагонах
    13.03.2025
    Цікавая фармулёўка: "незаконна правяралі тавары". Калі я купляю тавар на запраўцы, я таксама "незаконна правяраю" тавар перад пакупкай? А як рабіць гэта "законна"?
  • АЗС
    13.03.2025
    Клоўны ў пагонах, адное, ты заўважыў пратэрміновы тавар, паведаміў супрацоўніку, іншае, калі пачынаеш чапляцца да ўсяго, як быццам правяраючы. Заехаў на запраўку, паліва ўзяў, каву-хотдог ды паехаў далей, а тутака адмыслова шукалі. Бачыў у невялічкай краме такіх правяраючы, калі дачка працавала, сказаў, што вызаву міліцыю, за заўвагу дзякуй, і свае курсы хай сабе ў вуха ўсунуць. Адразу сышлі, бо яны звычайныя махляры ды спажывецкія экстрэмісты.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць