Грамадства

У Беларусі новы спосаб махлярства — тэлефануюць нібыта з паліклінікі

Невядомыя прапануюць пацвердзіць запіс на прыём, а потым праганяюць ахвяру па стандартнай схеме.

Махляры ў Беларусі ўзялі на ўзбраенне новы метад ашуканства. Людзі распавядаюць у сацсетках, што ім тэлефануюць быццам бы з паліклінікі. Невядомы прадстаўляецца работнікам рэгістратуры і прапануе запісацца на планавую дыспансерызацыю.

Для запісу «работнік паліклінікі» просіць надыктаваць ідэнтыфікацыйны нумар з пашпарта. Пасля гэтага на вайбер нібыта павінна прыйсці пацверджанне запісу.

Аднак замест гэтага ахвяры паступае яшчэ адзін званок, ужо нібыта ад сілавіка. Звонячы кажа чалавеку, што ён перадаў асабістыя даныя махлярам, і на яго імя цяпер возьмуць пазыкі. Далей — звыклая схема: ахвяры даручаюць пайсці ў банк, узяць пазыкі самастойна і перавесці грошы на нібыта бяспечны рахунак.

Важна памятаць, што рэальныя супрацоўнікі паліклінікі наўрад ці будуць прасіць пашпартныя дадзеныя па тэлефоне. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы27

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць