Грамадства99

Касы самаабслугоўвання сталі патрабаваць ад беларусаў сканаваць адразу па два коды. Навошта?

Касы самаабслугоўвання ў гандлёвай сетцы «Еўраопт» для многіх пакупнікоў сталі ўжо звыклымі і простымі ў абыходжанні. Аднак на мінулым тыдні некаторыя маглі заўважыць незвычайнае новаўвядзенне як мінімум у адным з гіпермаркетаў. Для таго каб дадаць тавар у кошык, цяпер патрабуецца сканаваць не толькі стандартны штрых-код, але і QR-код. Журналістка Telegraf.news патэлефанавала ў адну з крамаў як пакупніца, каб даведацца, з чым звязаныя змены ў працы кас самаабслугоўвання і як паскорыць працэс куплі тавару.

Незвычайнае новаўвядзенне заўважыў журналіст Telegraf.news у гіпермаркеце сеткі «Еўраопт» на вуліцы Мантажнікаў у Мінску. Пры спробе адсканаваць тавар на касе самаабслугоўвання праграма запатрабавала не толькі штрых-код, але і QR-код з упакоўкі.

Каб дадаць тавар у кошык, давялося сканаваць яго два, а часам і тры разы. На некаторых прадуктах было некалькі QR-кодаў, і не ўсе яны падыходзілі для аплаты. Акрамя таго, калі спачатку адсканаваць штрых-код, то праграма запытвала QR-код, а калі пачаць з QR-кода — патрабаваўся штрых-код.

У лік тавараў, для якіх спатрэбілася падвойнае сканаванне, трапілі сок, сыр, малако і кава.

Каб высветліць прычыну зменаў, журналісты звярнуліся на гарачую лінію «Еўраопта». Аднак там не змаглі даць тлумачэнні і параілі звязацца з канкрэтнай крамай, дзе было заўважана новаўвядзенне.

Фота: Telegraf.news

Супрацоўнікі сталічнага гіпермаркета «Еўраопт» растлумачылі, што дакладныя прычыны новаўвядзення невядомыя. Па іх словах, гэта тэставанне новай функцыі ў рамках ужо наяўнай праграмы, якое праводзіцца ва ўсёй гандлёвай сетцы.

«Мы ж ужо ўсе так мучаемся. Адзінае, што магу вам падказаць, прабівайце не штрых-код, а адразу QR-код. Вы прабіваеце QR-код — і штрых-код ён не запытвае. Калі вы купляеце некалькі аднолькавых слоічкаў, вы не зможаце, як раней, дадаць колькасць, паставіць тры. Прыйдзецца сканаваць па аднаму слоічку. Але з QR-кодам яно праходзіць адразу» — патлумачыла супрацоўніца.

Праўда, калі журналіст Telegraf.news спрабаваў прымяніць стратэгію «сканаваць толькі QR-код», яна не спрацавала. Аднак з моманту тэставання нешта магло змяніцца.

Супрацоўніца таксама ўдакладніла, што новаўвядзенне тычыцца не ўсіх тавараў, а толькі асобных катэгорый — малочных прадуктаў і напояў. Як доўга будзе праходзіць тэставы перыяд і ці будзе новаўвядзенне ўведзена на пастаяннай аснове, у краме не ведаюць.

Каментары9

  • feafania
    10.03.2025
    Відавочна, новаўвядзеньне зьвязана з прасьлежваемасьцю тавараў і маркіроўкай. Лукашэнкаўскія чыноўнікі баяцца, што хаця б адзін сырок пройдзе міма іх касы, таму сумесна з расеякамі прыдумалі гэтую ідыёцкую сістэму. Дакладней сказаць, некалькі ідыёцкіх сістэм. Лукашысты хочуць ведаць усё, пры гэтым, як заўсёды, пакутуюць простыя людзі. Але яны прыкрываюцца пажаданьнямі працуючых - вы можайце зайсьці на іх сайт і прасьледзьці гісторыю гэтага сырка і ўпэўнецца, што ён сапраўдны.
  • смекалочка
    10.03.2025
    Может, прокатывало сканировать спрятанный в кармане отрезанный штрих-код от дешманского сыра, беря при этом пармезан того же веса? Предположение просто.
  • Воцат
    10.03.2025
    Буквально сегодня думал, когда уже ИИ на кассах будет видеть что мне больше 18 и не придётся гукать и ждать тётку, чтобы сняла ограничение на спиртное. Реально бесит.

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай31

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў расказаў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра1

Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі5

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

Целы галівудскага рэжысёра Роба Райнера і яго жонкі знойдзеныя ў іх доме ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай31

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць