Грамадства44

Цюльпаны па 4 рублі, клубніцы — 65, белыя грыбы — 350 рублёў. Натоўпы мінчан рынуліся на Камароўку

Blizko.by схадзіў 7 сакавіка на галоўны рынак Мінска і зрабіў самы падрабязны агляд цэн.

У сталіцы перад 8 Сакавіка мінчукі ў пятніцу з раніцы, мабыць замест працы, паехалі на закупы на Камароўку. 

Гіганцкія чэргі па торты

Адразу, як заходзіш на Камароўку, здзіўляе чарга за тартамі. Проста нават нармальна не падысці прыцаніцца. У сярэднім торт каштуе 20-35 рублёў за ўпакоўку.

Адпраўляемся далей. Сала каштуе 23-30 рублёў за кілаграм, Хатняе — 30-35, фермерскія каўбасы — 39-50, звычайныя— 25-50.

Што тычыцца выбару мяса, то ён, напэўна, найлепшы ў Мінску. Тут і куры, і бараніна, і свініна, і ялавічына, і хатняя птушка. Такім чынам, глядзім цэны.

Філе курынае — 12 рублёў, грудка — 9, сцягно — 8,5, задняя чвэрць, крыло і галёнка — па 6,7, спінка — 2,7.

На ялавічыну ў сярэднім цэны такія: кумпяк — 26-32 за кілаграм, Паляндвіца — 28-35, лапатка — 23-25, грудзінка — 18, рэбры — 16-18, галёнка — 14, мяса на гуляш — 16, язык — 29, сэрца — 8, хвост — 12.

Свініну можна купіць па такіх цэнах: кумпяк каштуе 9,5-12 рублёў за кілаграм, рэбры — 12-14, лапатка — 9,5-12, рулька — 5, карэйка — 9,5-12, выразка — 18-22, шыя — 18-24.

Цяляціна прадаецца за такі кошт: кумпяк і Паляндвіца — 40 за кілаграм, лапатка — 25, грудзінка — 23, рэбры — 23, галёнка — 15, шыя — 23.

Куры хатнія каштуюць 25 рублёў за кілаграм, трусы — 30, індычка, качка, гусь — 35. Дорага, але прадавец запэўнівае, што хатняя птушка нашмат смачней.

Шмат далікатэсных сыроў

Цэны на малочную прадукцыю супастаўныя з сеткавымі крамамі, а вось сыры можна знайсці танней. Самы даступны беларускі сыр абыйдзецца ў 15-20 рублёў за кілаграм, больш дарагія варыянты — 20-45 рублёў.

Прэміяльныя сыры з-за мяжы каштуюць звыш 100 рублёў за кілаграм. Што цікава, выбар радуе. Тут ёсць сыр авечы з труфелем. Каштуе ён 118 рублёў за кілаграм, казіны — 140, пармезан — 59, бафорд — 71, гарганзола — 118, блю — 93, авечы фермерскі — 110.

Масла каштуе 3-4,5 рубля за пачак 180-200 грамаў.

Цана на клубніцы здзіўляе

Бананы можна набыць па цане 3.9 — 6,9 рублёў за кілаграм, хурмы ўжо мала, каштуе яна 8—25, гранаты — 7-20. Ананасы можна знайсці ўсяго за 5-25 за кілаграм. Апельсіны каштуюць у сярэднім 6-10 рублёў за кілаграм. Мандарыны прадаюцца па цане 6-10 рублёў за кілаграм, яблыкі — 2-5, грушы — 6-12, ківі — 4-30, вінаград — 4,9-25 рублёў.

Завоблачная цана застаецца на клубніцы, каштуюць яны 30-65 рублёў за кілаграм, дарагое і манга, у вас папросяць 40 рублёў.

Павырасталі агуркі

На Камароўцы стаў больш выбар агуркоў. Доўгія і гладкія каштуюць 4,9 — 6 рубля за кілаграм, калючыя— ад 8 рублёў. Самыя танныя памідоры журналіст знайшоў за 6 рублёў за кілаграм, ёсць імпартныя па 10-25, чэры каштуюць — 8-25. Перац можна купіць за 8-15 рублёў за кілаграм, шампіньёны — 7-11,5.

Традыцыйна дорага каштуюць сушаныя белыя грыбы. Іх кошт проста шакіруе — 350 рублёў за кілаграм.

Якая ж цана на зеляніну? Кінза — 4-6 рублёў за 100 грамаў, салата ліставая — 2-2,5 рубля, салата айсберг — 0,79—1, рамэн — 1,5, шпінат — 3-4, цыбуля — 1,2-2, парэй — 1,5. Сельдэрэй каштуе парадку 6-7 рублёў за кілаграм.

Мільён пунсовых цюльпанаў

На сезонным рынку ўжо разгарнуўся гандаль кветкамі. Асабліва шмат цюльпанаў. Кветак якіх хочаш: і чырвоныя, і белыя, і зялёныя, і жоўтыя, і блакітныя, і фіялетавыя.

Кошт такі: у сярэднім па рынку за адну кветку просяць 4-6 рублёў, калі добра пашукаць, можна знайсці за 3-3, 5 рубля.

Мімоза каштуе 5-30 рублёў за галінку. Таксама на сезонны рынак ужо перабраліся прадаўцы садавіны і агародніны.

»У вас рыба ўцякла»

Прадаюць тут і рыбу. Ёсць як свежая, так і марожаная. Да прыкладу, хек каштуе 19 рублёў за кілаграм, камбала — 15-20, сібас — 40, траска — 33, фарэль — 60, нерка — 48, філе ласося — 55, мінтай — 12, кальмар — 40. Выбар рыбы тут большы, чым у краме, але яна даражэйшая.

Што тычыцца свежай рыбы, то выбар меншы. Таўсталобік каштуе 4,5 — 6,5 рубля за кілаграм, карп — 7, асятровы бестар — 33. 

— У вас рыба ўцякла.

— Нічога страшнага. Вось і забава будзе, калі рыба бегае.

Штучныя кветкі і ласункі да свята

На сезонным рынку таксама прадаюць штучныя кветкі.

Цэны: ад 1 рубля за кветку. У сярэднім — 2-3 рублі. Маленькі букецік — 5 рублёў

Сухафрукты і арэхі — яшчэ адзін папулярны тавар на Камароўцы. Выбар шырокі, а цэны вар’іруюцца ад 8 да 50 рублёў за кілаграм.

На сезонным рынку можна купіць розныя саленні, цэны, дарэчы, як заўсёды, вялікія. Квашаная капуста каштуе 7-15 рублёў, часнык — 25-30, імбір — 20.

Каментары4

  • аў
    07.03.2025
    Вы здурнелі? Зараз пост!
  • Імя
    07.03.2025
    аў , загадзя набываюць
  • Імя
    07.03.2025
    Цырк дый годзе, 🗿

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе7

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя людзі ніколі не займаюцца сэксам5

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне3

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя6

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе7

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць