Надвор'е

На наступным тыдні чакаецца прахалоднае, але стабільнае надвор'е

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ даў прагноз надвор’я ў Беларусі на тыдзень з 29 верасня па 5 кастрычніка. Паводле яго слоў, яно будзе прахалодным, але стабільным, з высокай верагоднасцю начных замаразкаў.

Фота ілюстрацыйнае

На пачатку тыдня Беларусь будзе пад уплывам халоднага скандынаўскага антыцыклону: неба будзе пераменна воблачнае, ападкаў амаль не будзе, толькі на поўдні магчымыя кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час магчымы туман.

Начныя тэмпературы ў пачатку тыдня ў асноўным будуць плюсавыя — ад 1 да 6 градусаў, месцамі магчымыя замарозкі да -3. Дзённая тэмпература будзе каля 8—11 у панядзелак і 6—10 у аўторак.

Да сярэдзіны тыдня антыцыклон яшчэ будзе ўплываць на надвор’е: ноччу 0—5 градусаў, месцамі замаразкі, дзённая тэмпература 8—13 градусаў, воблачнасць з праясненнямі, ападкаў мала.

У другой палове тыдня скандынаўскі антыцыклон захаваецца: ноччу 3—7 градусаў, у чацвер днём да +15, у пятніцу на 2 градусы халадней.

На першых кастрычніцкіх выхадных чакаецца пераменнае воблачнае надвор’е без ападкаў, з умераным ветрам і месцамі туманам. Ноччу 3—8 градусаў, у суботу днём 3—16 градусаў, а ў нядзелю, 5 кастрычніка, будзе самы цёплы дзень тыдня — 14—19 градусаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўнік Трампа адмовіўся ад сустрэчы з Зяленскім у Анкары, бо той не згодны з прарасійскім мірным планам31

Айцішнік назбіраў да 28 гадоў $10 мільёнаў. Хоча пайсці на пенсію, але баіцца, што не хопіць2

Случакі абураюцца: школу абгарадзілі так, што для паходу ў краму трэба рабіць ладнага кругаля2

Лідарка «Сумленных людзей» Алена Жываглод атрымала прапанову рукі і сэрца на беразе Атлантычнага акіяну. Але пабрацца шлюбам пакуль не можа40

Пад Дзяржынскам валанцёры зрабілі жыллё для бяздомных катоў. Мясцовыя жыхары гэта не ацанілі22

Пра беларускія пратэсты-2020 здымуць маштабную гульнявую драму — расказваем падрабязнасці19

Літва не будзе патрабаваць новых санкцый супраць Беларусі27

Украінскія дроны ноччу атакавалі магутную Разанскую ДРЭС

«Белпошта» выпускае маркі з памеранскім шпіцам і іншымі гадаванцамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць