Колькасць ахвяр палёнага алкаголю ў Ленінградскай вобласці вырасла да 25
Яшчэ шэсць смерцяў — на гэты раз у Валосаўскім раёне.

Усе загінулыя таксама куплялі алкаголю ў мясцовага пенсіянера, ён затрыманы, піша Baza.
Учора паведамлялася пра выпадак у Сланцах Ленінградскай вобласці, дзе ад алкаголю загінулі 19 чалавек.
Сурагат вырабляла дома 60‑гадовая выхавацелька дзіцячага садка. Затым прадукцыю дастаўляў яе знаёмы Мікалай.
Адной з пацярпелых стала 75‑гадовая жонка Мікалая — Галіна. 25 верасня яна паступіла ў бальніцу ў крайняй ступені цяжкасці.
Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Прычыненне смерці па неасцярожнасці двум або больш асобам». Зараз следчыя органы высвятляюць асобы ахвяр.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары