З 2026 года пачнуць дзейнічаць новыя нормы жыллёва-камунальных паслуг
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі сваёй пастановай вызначыла нормы і нарматывы выдаткаў на камунальныя паслугі ў 2026 годзе. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

У пастанове прапісана, што нарматывы страт цеплавой энергіі ў сетках не павінны перавышаць 8,9%. Для страт і няўлічаных выдаткаў вады ўстаноўлены ліміт у 12%.
Таксама вызначаныя гранічныя нормы выдаткаў на аказанне камунальных паслуг. Для халоднага водазабеспячэння гэты паказчык складзе не больш за 0,2647 рубля за кубаметр вады, а для водаадвядзення — не больш за 0,2023 рубля за кубаметр сцёкаў.
У сферы цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння ад уласных крыніц нарматыў накладных выдаткаў устаноўлены на ўзроўні 15,6206 рубля за гігакалорыю.
Для тэхабслугоўвання дома — 0,0335 рубля за квадратны метр агульнай плошчы, а для тэхабслугоўвання ліфта — 0,0233 рубля за квадратны метр.
Таксама рэгулююцца выдаткі на абыходжанне са смеццем: яны не павінны перавышаць 1,8392 рубля за кубаметр або 13,1479 рубля за тону.
Каментары