Свет

Наўроцкі падпісаў закон аб дапамозе ўкраінцам, што закранае і беларусаў

26 верасня прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі падпісаў закон, які рэгулюе дапамогу для ўкраінцаў, але закранае і іншых іншаземцаў, у тым ліку беларусаў. Асноўнае змяненне датычыцца выплат на дзяцей па праграме «Сям’я 800+», піша «Белсат».

Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: Mikołaj Bujak/ KPRP / / Twitter

Раней дапамогу маглі атрымліваць усе іншаземцы з законным статусам у Польшчы, нават калі яны не мелі працы. Цяпер жа яе не дадуць тым бацькам, хто не працуе (за выключэннем людзей з інваліднасцю). Каб мець права на выплату, трэба атрымліваць не менш за палову мінімальнай зарплаты, гэта каля 2333 злотых (каля 627 даляраў).

Не ўсе віды працоўных дамоваў будуць лічыцца падставай для выплаты. Напрыклад, дамова падраду (o dzieło) не падыходзіць, бо з яе не робяцца адлічэнні ў сацыяльнае страхаванне. Але калі іншаземец плаціць гэтыя ўнёскі праз іншыя кантракты і адпавядае патрабаванням, ён можа атрымаць дапамогу.

Сям’я іншаземцаў мае права на «800+», калі хаця б адзін з бацькоў афіцыйна працуе. Праверку гэтага будзе ажыццяўляць польскі фонд сацыяльнага страхавання (ZUS).

Улады тлумачаць, што новыя правілы спыняць выпадкі, калі ўкраінцы атрымлівалі грошы, не жывучы і не працуючы ў Польшчы. Паводле ўрада, гэта дазволіць ашчадзіць каля 270 мільёнаў злотых (каля 74 мільёнаў даляраў) у 2026 годзе.

Акрамя таго, закон падаўжае для ўкраінцаў адмысловы статус, які дазваляе ім законна заставацца ў Польшчы, да 4 сакавіка 2026 года. Пры гэтым адзначаецца, што гэта апошняе падаўжэнне.

Наўроцкі таксама анансаваў новыя ініцыятывы — адзін законапраект будзе тычыцца спрашчэння атрымання польскага грамадзянства, а другі — забароны «бандэраўскай ідэалогіі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ71

Кляшчы восенню: дзе хаваюцца, чым небяспечныя і як абараніць дзяцей

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць