Моды55

Старэйшая дачка тэнісіста Максіма Мірнага паўдзельнічала ў паказе Армані ў Мілане

Жонка вядомага ў мінулым беларускага тэнісіста Максіма Мірнага Ксенія расказала ў сацсетках, што яе старэйшая дачка Меланія выступала на Тыдні моды ў Мілане, заўважыла «Люстэрка».

Дачка Мірнага Меланія на паказе Emporio Armani. Фота: Тыдзень моды ў Мілане

«Захапляемся і адчуваем кожную хвіліну гэтага моманту, калі наша Меланія выходзіць на подыум для Emporio Armani на Тыдні моды ў Мілане. Восень-зіма 2025/26 — элегантнасць, стыль і вытанчанасць. Дзякуй усім, хто побач і шчыра падтрымлівае нас!» — напісала Ксенія на беларускай і англійскай мовах.

«Перапоўненая падзякай за магчымасць прыняць удзел у гэтым шоу і атрымаць такі досвед», — у сваю чаргу напісала Меланія.

Знакаміты дызайнер Джорджа Армані стварыў моладзевую лінію адзення, абутку і аксесуараў Emporio Armani ў 1981 годзе.

Старэйшая дачка Максіма Мірнага Меланія нарадзілася 16 снежня 2004 года ў ЗША. Усяго ў былой першай ракеткі ў парным разрадзе чацвёра дзяцей.

Нагадаем, у 2023 годзе Мірны прыехаў у Мінск правесці майстар-клас. Заадно спартовец зрабіў неадназначную заяву, у якой выказаў шкадаванне аб яго больш ранняй крытыцы гвалту сілавікоў у дачыненні да беларусаў пасля выбараў 2020 года. Неўзабаве пасля гэтага стала вядома, што Мірнаму спатрэбілася аперацыя — выдаліць пухліну ў галаве. Максім добра перанёс хірургічнае ўмяшанне і разам з сям'ёй з'ехаў з Беларусі для працягу лячэння.

Каментары5

  • Не трэба перакручваць
    02.03.2025
    Лейцар коркавы, не перакручвайце. У 2020м ён асудзіў гвалт сілавікоў у дачыненні да беларусаў пасля выбараў.
  • Дольчэ Габана
    02.03.2025
    Як там Народныя Амбасады Італіі пачуваюцца? Можа, трэба нейк іх узбадзёрыць праз Каардынацыйную Раду старшынькі Мельнікавай?
  • Лейцар коркавы
    02.03.2025
    Не трэба перакручваць, "Нагадаем, у 2023 годзе Мірны прыехаў у Мінск правесці майстар-клас. Заадно спартовец зрабіў неадназначную заяву, у якой выказаў шкадаванне аб яго больш ранняй крытыцы гвалту сілавікоў у дачыненні да беларусаў пасля выбараў 2020 года." Што я перакруціў? Нажаль, такіх было шмат, і спартоўцаў, і пявуноў. Тая ж Арзамасава, а маўчаньне геройкі Беларусі са стрэльбай на іртах - яе брата ў горкі яблык збілі, а яна прамаўчала.

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ3

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» накрыў маштабны збой у расійскай сістэме браніравання авіяквіткоў

У мінскім метро патлумачылі, для чаго адлічваюць на гадзінніках час ад адпраўлення цягніка, а не да яго прыбыцця1

Стала вядома, як цяпер жыве былы аўтагоншчык Міхаэль Шумахер1

Цягніковаму дыспетчару, арыштаванаму за карупцыю, дадалі абвінавачанне ў «здрадзе дзяржаве»

Еўрасаюз цалкам забароніць пастаўкі газу з Расіі14

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы1

Японцы са слязьмі на вачах развітваюцца з пандамі — жывёлін забірае Кітай праз пагаршэнне адносін паміж краінамі6

Эканамічны рост Польшчы аслабіў планы краіны на ўвядзенне еўра замест злотага

Чаму Зяленскі перагледзеў стаўленне да беларускай апазіцыі? Аналіз Валера Карбалевіча15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ3

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць