Грамадства33

Кіраўнік «Белмедтэхнікі», у гаражы якога КДБ знайшоў $620 тысяч хабару, вызваліўся з калоніі і ўладкаваўся на новую працу

Былы дырэктар прадпрыемства «Белмедтэхніка» Аляксандр Шарак, якога ў 2020 годзе суд прыгаварыў да 6,5 года калоніі, вызваліўся яшчэ ў 2022 годзе. Цяпер ён працуе ў сферы, не звязанай з медыцынай. Пра гэта выданне «Люстэрка» даведалася з афіцыйных даных аб месцах працы, атрыманых з дапамогай «Кіберпартызанаў».

Илья Карпович и Александр Шарак во время оглашения приговора в суде. Минск, май 2020 года. Фото: TUT.BY
Аляксандр Шарак (справа) падчас агучвання прысуду ў судзе. Мінск, май 2020 года. Фота: Tut.by

Згодна з атрыманай выданнем інфармацыяй, Шарак адбываў пакаранне ў ПК №3 «Віцьба» (туды часта накіроўваюць былых сілавікоў, суддзяў, бізнэсменаў, а цяпер і палітвязняў).

Паводле даных рэестраў, Шарак вызваліўся ў 2021 або 2022 годзе. Са снежня 2022 года ён пачаў працаваць у ТАА «Белэлтыка». На якой менавіта пасадзе — невядома. Па рашэнні суда, на працягу пяці гадоў яму забаронена займаць кіраўнічыя пасады.

«Белэлтыка» — гэта беларуская кампанія, якая займаецца вытворчасцю і пастаўкамі электратэхнічнага абсталявання. Сярод яе кліентаў — «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна», шматфункцыянальны комплекс Minsk World.

Журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў прыёмную кампаніі як фізічная асоба. Там пацвердзілі, што Шарак сапраўды там працуе. На момант званка ён знаходзіўся «на вытворчасці».

Шарака затрымалі 15 чэрвеня 2018 года. Падчас затрымання ён быў дырэктарам «Белмедтэхнікі» — прадпрыемства, праз якое праходзіла больш за 90% бюджэтных закупак у сферы аховы здароўя. КДБ заявіў, што ён сістэматычна атрымліваў хабар. У гаражы мужчыны знайшлі 620 тысяч даляраў у тайніку.

У ліпені 2018 года Шарак пайшоў на папярэдняе пагадненне з уладамі: прызнаў віну, паведаміў пра іншых фігурантаў і вярнуў незаконныя грошы. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Прычына — «асаблівая складанасць справы» і «камерцыйная тайна».

У выніку грамадскасці дагэтуль невядомыя падрабязнасці абвінавачання. Суд не раскрыў дакладную суму хабару. Дзяржаве перадалі 427 тысяч долараў і 75 тысяч еўра, канфіскаваных падчас ператрусу.

Прысуд Аляксандр Шараку абвясцілі 11 мая 2020 года — 6,5 года пазбаўлення волі.

Да суда ён амаль два гады знаходзіўся пад вартай, што «паскорыла» ягоны тэрмін. А ў 2021 годзе пачала дзейнічаць новая сістэма заліку: адзін дзень у СІЗА лічыцца як паўтара дня ў калоніі агульнага або ўзмоцненага рэжыму.

Акрамя таго, да Шарака магло быць прыменена ўмоўна-датэрміновае вызваленне (УДВ). Яго асудзілі паводле ч. 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару). Гэта асабліва цяжкае злачынства, таму на УДВ можна разлічваць пасля адбыцця не менш за ¾ тэрміну.

Паводле разлікаў «Люстэрка», Шарак мог звярнуцца па УДВ ужо ў траўні 2022 года. Калі б ён адбыў увесь тэрмін, вызваліўся б у снежні 2023 года.

Увогуле ж па той справе, па якой судзілі Аляксандра Шарака, як заяўляў КДБ, фігурантамі сталі больш за 60 чалавек.

Сярод высокапастаўленых абвінавачаны былі намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі, дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі, дырэктар Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Аляксандр Сталяроў, кіраўнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак, кіраўнік вайскова-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны Аляксей Яськоў.

Каментары3

  • Дасягненні Лукашэнкі: Няўхільны рост карупцыі
    13.02.2025
    За 30 гадоў кіравання "барца з карупцыяй" Лукашэнкі памеры хабароў выраслі да $620 тысяч долараў, а колькасць хабарнікаў па кожнай справе да 60 чалавек.
  • 1
    14.02.2025
    Тюрьма для лукашенковских коррупционеров это как получить степень магистра в западных странах - прошел ее и опять на руководящие должности.
  • даведка
    14.02.2025
    В его структуру входил и подчинялся младший брат генпрокурора Шведа. )))

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі46

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ11

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі9

Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі46

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць