Грамадства2020

«Параілі хаця б раз на год прыязджаць». Беларус не быў у краіне 2,5 года і трапіў на допыт на мяжы

Беларус, які апошнія два з паловай года жыў і працаваў у Еўропе, расказаў у сацыяльных сетках пра вяртанне на радзіму і допыт на мяжы.

Мужчына з'ехаў з Беларусі ў 2022 годзе і вырашыў прыехаць назад у 2025-м. Кажа, што моцна хваляваўся перад перасячэннем мяжы, бо «вы ж разумееце, што цяпер адбываецца… шмат чутак». Ён распавядае, што нават некалькі разоў пераносіў дату паездкі, бо баяўся праходжання мяжы. Але падкрэслівае, што «нічога не парушаў».

На беларускай мяжы мужчыну сапраўды выклікалі «на гутарку». Ён сцвярджае, што ўсё было «даволі культурна і адэкватна».

У беларуса праверылі рэчы, праглядзелі тэлефон.

— Пыталі, што я рабіў у Еўропе, як там за мяжой, ці ёсць сябры з Украіны, ці перадавалі праз мяне што-небудзь у Беларусь. Заходзілі ў мой інстаграм, глядзелі відэаролікі. Задавалі пытанні па відэа: «Што здымаеш? Што ў Беларусі будзеш здымаць?» Сказалі: «Ну ты глядзі, акуратна з відэа». Ну я ў прынцыпе ўсё цудоўна разумею.

Мужчына кажа, што пасля допыту яму параілі хаця б раз на год прыязджаць у краіну. Нібыта гэта дапаможа абыходзіцца без такіх спецыфічных размоў на мяжы.

— Таму што калі цябе не было больш за год, узнікаюць нейкія падазрэнні — цябе выклічуць на допыт, — дзеліцца мужчына сваім назіраннем.

Каментары20

  • Огонек
    26.01.2025
    Ну пусть ещё лотерейный билетик купит, раз так фартануло
  • Чалавек
    26.01.2025
    Satan, вашыя сябры як да беларусау ставяцца? Бо вядома, што скiдваюць помнiкi памерлым за iх краiну беларусам.
  • вот это родина-мать..мать
    26.01.2025
    поставили на учет на родине. раз в год приезжать отмечаться

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі47

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк пра Бабарыку і Калеснікаву: Ніякая турма не пераробіць такіх98

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў159

У Аўстраліі кіроўца аўтобуса ўратаваў каалу, якая перабягала дарогу

Адна з найбагацейшых сем'яў Саудаўскай Аравіі хоча набыць замежныя актывы «Лукойла»5

Ларысе Долінай усё ж давядзецца пакінуць прададзеную кватэру5

Перад УНС сілавікі нагнятаюць атмасферу6

Зяленскі: ЗША перададуць Расіі абноўлены мірны план1

Беларус паставіў новую SIM-картку і атрымаў доступ да чужых перапісак у тэлеграме13

«Сабачая савецкая сістэма». Алесь Бяляцкі расказаў пра стаўленне ў турме да нобелеўскага лаўрэата8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі47

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць