Свет66

Указ Трампа аб спыненні міжнароднай падтрымкі не тычыцца дапамогі Украіне ў сферы бяспекі

Прэзідэнцкі ўказ Дональда Трампа пра 90-дзённую паўзу ў аказанні міжнароднай падтрымкі не ўплывае на праграмы ўзброенай дапамогі Украіне. Гэта Украінскай службе «Голасу Амерыкі» паведамілі ў Пентагоне.

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker/Getty Images

«Дапамога ў сферы бяспекі Украіне не падпадае пад абмежаванне нядаўняга ўказа аб замежнай дапамозе, паколькі ён тычыцца толькі праграм развіцця, а не вайсковай падтрымкі», — паведамілі ў Мінабароны ЗША.

Гэта азначае, што кантракты на выраб зброі для Украіны па праграме USAI, аформленыя адміністрацыяй Джо Байдэна, застаюцца ў сіле. Таксама канкрэтны ўказ Трампа не ўплывае на якія-небудзь рэшткавыя і раней запланаваныя пастаўкі зброі са складоў ЗША па праграме PDA, абвешчанай Джо Байдэнам.

Як прэзідэнцкі ўказ Трампа можа паўплываць на неваенную дапамогу для Украіны, пакуль невядома. 

У першы свой дзень на пасадзе прэзідэнта Дональд Трамп падпісаў указ аб 90-дзённым спыненні замежнай дапамогі ЗША на праграмы развіцця. У ім гаворыцца, што ўсе кіраўнікі міністэрстваў і агенцтваў, якія адказваюць за праграмы ЗША па дапамозе ў замежным развіцці, павінны неадкладна прыпыніць выдзяленне і выплату сродкаў замежным краінам і міжнародным няўрадавым арганізацыям — да перагляду такіх праграм на эфектыўнасць і адпаведнасць палітыцы ЗША. Такую праверку павінны правесці на працягу 90 дзён з моманту падпісання ўказа.

У тэксце дакумента гаворыцца, што ніякая далейшая знешняя дапамога ЗША не будзе аказвацца спосабам, які не цалкам адпавядае знешняй палітыцы прэзідэнта Злучаных Штатаў.

Каментары6

  • Ха
    24.01.2025
    Well well well, А як Зянон Пазняк патлумачыць сваю падтрымку ад БЕЛТА?
  • Мх
    24.01.2025
    Ха , Не трэба дзейнічаць "абы не так як у людзей". Трэба думаць галавой. Што Зянон і робіць. Калі меркаванні нават ворагаў у пэўных пытаннях супадаюць, па вашаму, трэба прынцыпова зрабіць наадварот? Украінцы, напрыклад ваявалі ці ваююць і савецкай/расейскай зброяй, бо гэта найперш зброя.
  • Ха
    24.01.2025
    Мх, Пытанняў больш не маю, працягвайце яднацца з лукой, галоўнае да астатніх беларусаў не лезьце.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі53

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі53

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць