Грамадства22

Зяленскі апублікаваў новае відэа з палонным паўночнакарэйскім вайскоўцам

Прэзідэнт Украіны ў панядзелак апублікаваў відэазапіс чарговага фрагмента допыту меркаванага паўночнакарэйскага вайскоўца, які, як сцвярджаецца, быў узяты ў палон у Курскай вобласці ўкраінскімі вайскоўцамі.

На відэа вайсковец адказвае на пытанні прадстаўнікоў украінскіх спецслужбаў праз перакладчыка. Ён гаворыць па-карэйску. Калі, дзе і пры якіх абставінах было знята відэа, не паведамляецца. Раней сцвярджалася, што ён і яшчэ адзін вайсковец КНДР былі ўзяты ў палон падчас баёў на тэрыторыі Расіі ў пачатку студзеня і дастаўлены ў Кіеў. Іх меркавана лічаць першымі паўночнакарэйскімі вайскоўцамі, якія ваявалі на баку Расіі і былі ўзяты ў палон.

На апублікаваным Зяленскім відэа паўночнакарэец распавядае, што праходзіў тэрміновую службу ў арміі КНДР з 17 гадоў. Ён сцвярджае, што разам прыкладна са ста суайчыннікамі прыбыў у Расію на караблі, затым іх везлі цягніком.

Пры гэтым ім не казалі, што яны будуць ваяваць у Расіі. Палонны заяўляе, што сярод яго таварышаў па службе «было вельмі шмат пацярпелых у баях». Ён таксама кажа, што нічога не ведаў пра свет за межамі Паўночнай Карэі, у тым ліку і пра Паўднёвую Карэю.

«Інфармацыя разведкі аб перамяшчэнні такіх вайскоўцаў на расійскую тэрыторыю, іх падрыхтоўцы і іх агульнай інфармацыйнай ізаляцыі пацвярджаецца словамі палонных», — гаворыцца ў публікацыі Зяленскага.

Раней Зяленскі ўжо выкладваў відэа з допытам палоннага, на якім той кажа, што не ведаў, што едзе ў Расію на вайну.

Каментары2

  • Барадзед
    20.01.2025
    Повезло северокорейцу: бесплатно свалил с островка коммунизма и утренней свежести.
  • Единый маратон
    21.01.2025
    Зачем они так бурята загримировали?

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам12

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам12

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць